Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская

Читать онлайн книгу.

Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік) - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
у юнашы, у ноч, у холад і ў дзівосны час дыктатуры пралетарыяту, – насмешны голас пана Беларэцкага прагучаў, як халодная вада на галаву буяша. – А вы, паненка, асцярожней з фантазіямі…– У словах фалькларыста, звернутых да Зосі, адчуваўся метал. – Не з усім на гэтым свеце можна гуляцца. Паверце мне, як старому чалавеку…

      Рудавалосая гарэзніца трохі збянтэжылася, нават у святле пахавальных свечак была заўважная чырвань на яе шчоках.

      – Падумаеш, а што я такога сказала… Ды не трэба мне той карбункул…

      Пан Беларэцкі ўжо не ўсміхаўся.

      – Гісторыя ведае выпадкі, калі дастаткова было слова, і гарады патаналі ў крыві… Дарэчы, каб не цноты адной юнай менчанкі, у нашай ратушы не было б і прывіда…

      Улад і Ной перасталі свідраваць адзін аднаго позіркамі, сумеліся і нават прыселі, здагадаўшыся, што зараз пачуюць чарговую страшную гісторыю. Абодва стараліся не глядзець на Зосю, толькі Дарота кінула на сяброўку пякучы позірк і задала спакойнае пытанне:

      – Але ж, пан Андрусь, у Менску няма ратушы… Яе даўно зруйнавалі.

      – Ведаю… – Пан Беларэцкі адкінуўся на крэсле, нібыта рыхтуючыся чытаць доўгую лекцыю. – Зруйнавалі ратушу па асабістым загадзе Мікалая І, каб не нагадвала гораду пра Магдэбургскае права ды былыя вольнасці… Але ж месца, дзе яна стаяла, у часе і прасторы не змяняецца… І захоўвае памяць пра былыя падзеі.

      Гісторыя пра Менскую ратушу

      А здарылася гісторыя, пра якую я вам распавяду, у авантурным 18-м стагоддзі, як яго вычварна мянуюць, «век плашча ды кінжала»… У беларускім звычаі была шляхецкая шабля. Або шастапёр – булава, якой раструшчвалі на двубоях косткі. Страшнейшая, чым меч, зброя. Бо згодна традыцыі, пакуль не паказвалася дастаткова крыві – гэта значыць, каб Нямігай лілося, – двубой не перапынялі. А ад удару булавы крыві мала. Вось і ўзнікла, так бы мовіць, пакаленне прабітых чарапоў… Аднымі з характарных асобаў эпохі, безумоўна, былі браты Валадковічы, нашыя землякі – адсюль, з Меншчыны. Асабліва даўся ў знакі сучаснікам Міхал – піток, буяш, дуэлянт і аматар жаночага полу… Не дзіва, што ў магната Кароля Радзівіла зрабіўся Валадковіч улюбёным сябрам і таварышам па ігрышчах ды несамавітых выхадках. І ніхто не насмельваўся пярэчыць гэтаму боўдзілу і прапойцу, бо з Радзівіламі вадзіцца – усё роўна што цалавацца з Пацалуйным мостам у Траецкім… І вось напярэдадні Святадухава дня, які завецца ў нас Дзяды, Валадковіч праязджаў праз Менск, пакінуўшы гораду на памяць разгромленую карчомку і трох параненых шляхціцаў-менчукоў. Вечарэла, і коннік спяшаўся выехаць за гарадскія вароты, каб да змрочнага лістападаўскага вечара даехаць да бліжэйшай падарожнай карчмы. Дзесьці напрыканцы Зыбіцкай вуліцы, якраз там, дзе Свіслач робіць пятлю, стаяў каменны двухпавярховы дом з высокімі зялёнымі аканіцамі, якія заўсёды былі зачыненыя. Расказвалі, што калісьці ў гэтым доме жыў купец з прыгожай дачкой. Да дзяўчыны сватаўся бедны шляхціц, і, не ведаю, як ужо акрутна трэба было ўчыніць з тым хлапцом, але напярэдадні яе вяселля з іншым – багатым – адвергнуты кавалер схапіў дзяўчыну ў абдоймы і разам


Скачать книгу