Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская

Читать онлайн книгу.

Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік) - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
Хаця што такое жаночая прыгажосць? Вось камусьці з венцаносцаў імпануе тонкі стан, і няшчасныя дзяўчаткі ад маленства зацягваюцца ў гарсэты, аж ссоўваюцца рэбры, і ад немагчымасці напоўніцу ўздыхнуць прыгажуні штогадзіну трацяць прытомнасць… Тым самым пацверджваючы міф, якія яны слабенькія ды пяшчотныя, быццам крылцы матылька… А раней цягам стагоддзяў імітавалі цяжарнасць – бо камусьці з вяльможных паноў спадабалася менавіта гэта… Палюбоўніца французскага караля на шпацыры змацоўвае прычоску карункавай падвязкай ад панчохі – каралю падабаецца, і вось дамы, адна перад адной, грувасцяць сабе на галаву вежы з карункаў, дадаючы каркас з дроту, кветкі, птушкі… Прычоска – на паўгода, спаць на адмысловых падушках-зэдлічках, часалкі для галавы – ганяць «жыўнасць», не шкодзячы прычоску.

      Так што я не ведаю, ці была млынароўна сапраўды такой непрыгожай, як захавалася ў паданні.

      Млынар цяжка захварэў… Пасля таго, як вераб’інай ноччу пасядзеў на беразе, замест таго, каб хавацца ад навальніцы і залевы ля хатняга агменю. Такі ўжо быў звычай у млынара – па начах гуляць па беразе ракі. Перад смерцю ён сказаў дачцэ, якая ўчарнела ад гора: «Ты не застанешся адна. І справа мая не загіне. На трэці дзень пасля майго пахавання да цябе прыйдзе жаніх. Ён скажа: «Блаславі цябе маці Божая Менская»… Слухайся гэтага чалавека».

      І сталася так. Той, хто раптам пасватаўся да млынароўны, быў сапраўдны шляхціц, рыцар, які прайшоў не адну вайну, увесь у шнарах, як дзверы піўніцы… Шляхціц, які бярэ шлюб з простай ды яшчэ касавокай – гэта было нечуванае дзіва… Адны гаварылі, што жаніх – яго звалі Даніла – звар’яцеў. Нездарма перад гэтым у манастыр прасіўся. Рыцар – ды ў мніхі! Другія казалі, усё ад галечы. Не прывёз Даніла з вайны поўныя рукі сыгнетаў – адны толькі раны… Таму і ў манастыр прасіўся… Так млынароўна атрымала прыгожага і высакароднага мужа. Малілася на яго… Ветрыкам слалася пад ногі. Як быццам бы пакорлівасць можа спарадзіць каханне – яно ж, як іскры, высякаецца пры сутыкненне двух вартых…

      Даніла амаль не глядзеў на жонку. Усе ночы праводзіў ён не на ложы, побач з ёю, а на беразе Свіслачы. І меч свой з сабою неадменна браў… І калі часам унізе па цячэнні гайдалі хвалі мёртвае цела бадзягі – каму была справа, хто рассек нябогу галаву? Жыццё чалавечае не каштавала і шэлега… Але млынароўна не задумвалася над гэтым. Яе свет быў – яе любы муж, які не глядзеў на яе. І яна шчыра верыла, што віной таму яе касыя вочы. Так і ўяўляю: ідуць пляцам з кірмашу, наперадзе змрочны плячысты мужчына з упартымі халоднымі вачыма, за ім, укруціўшыся ў плашч і нізка нагнуўшы галаву, дробным крокам спяшаецца жанчына. Яна абедзьвюма рукамі прыціскае да сябе цяжкі кошык, а нехта абавязкова крычыць ёй у спіну дражнілку… І аднойчы, у час першых веснавых дажджоў, калі Даніла вярнуўся пад раніцу на млын, яго чакала жахлівае відовішча: жонка нерухома ляжала пасярод пакоя, уся ў крыві, рука сціскае вострае шыла… А вочы выкалаты.

      Упершыню жаль


Скачать книгу