Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх. Антось Уласенка

Читать онлайн книгу.

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - Антось Уласенка


Скачать книгу
наўпрост – Гомель, 20 км. Потым, празь якую пару-тройку гадзінаў, наперадзе зьявілася места. Руіны, якія Ўсьцюжанін не пазнаў альбо пазнаваць не захацеў. Яшчэ праз гадзіну – мост цераз Сож. Тады ўсё стала зразумела. Дарма што замест вады ў рэчышчы Сажу цякла лява.

      У тым, што ён у пекле, Усьцюжанін не сумняваўся.

      Ён апрытомнеў на беразе лядзянага возера – голы, падубелы, няпомны. І зьмеркаваў, што апынуўся ў апраметнай, няйначай. Усё навокал было скутае марозам і пазасыпанае сьнегам. Неба падавалася няісным. Халадэча стаяла такая, што скура трэскалася і адвальвалася шматамі.

      Ён падняўся й пайшоў куды вочы павядуць.

      Жаданьняў не засталося.

      Неўзабаве налучыў на раку й далей пільнаваўся берагу. Кірунак ня горшы за любы іншы. Ужо пазьней згадаў генштабаўскую кілямэтроўку й сьцяміў, што гэта мусіла быць Іпуць, якая цякла ў бок Гомлю.

      Завіруха ўзьнялася раптоўна. Вятрыска дзьмуў так, што не пераставіць ногі, калючая белая сьцяна сьляпіла й задушвала.

      Законы прыроды тут сілы ня мелі. Вецер мацнеў, сьнег заляпляў нос ды вочы, тэмпэратура падала, пужаючы нават яго, бітага сыбірскага гусака. Ступняў ён не адчуваў і дзівіўся, як дагэтуль перасоўвае іх па зацьвярдзелым шарпаку. Ад холаду скура па ўсім целе карэла й пакрывалася пухірамі, якія бесьперастанку набракалі і йрваліся крывёю й гноем.

      Боль наганяў не адразу.

      Усьцюжанін падымаў рукі да твару, глядзеў, што ад іх засталося, жахаўся – і толькі потым адчуваў фізычныя пакуты. У нейкі момант пачуў прыглушанае храбусьценьне й сьцяміў: вантробы так зьледзянелі, што трушчацца на аскепкі. І тыя аскепкі – вострыя, незьлічоныя – уторкваліся знутры яму ў чэрава й выходзілі вонкі.

      Не, ён не памёр. Ня той раз.

      Колькі цягнулася агонія, сказаць было цяжка. Можа некалькі гадзінаў, а можа некалькі гадоў.

      Ён не хацеў успамінаць.

      Праз пэўны час завіруха суцішылася, сьнег навокал растаў. Боль зь нясьцерпнага ператварыўся ў тупы, ныючы, падспудны. Ці ня з кожным крокам рабілася ўсё гарачэй.

      Цёплае паветра прынесла пахі: скіслага супу, абпаленых сінтэпонавых цацак, прытхлых сутарэньняў, ляжалае гародніны, спарахнелае мэблі, вэнознае крыві. Кіславаты смурод стрэлаў з РПГ-32. Пахі наваліліся разам, і ён ледзь не званітаваў.

      Вакол зь ніадкуль зьявіліся стромыя скалы. Запраўдны каменны лес у моры пяску. Калі ўжо добра паглыбіўся ў лябірынт цясьнінаў, скалы з скрыгатам пачалі насоўвацца адна на адну. Павольна, але несупынна. Ён завярнуўся й пабег штосілы.

      Але не пасьпеў.

      Скалы сутыкнуліся й перамалолі яго на крывавую крышанку.

      І тады ён памёр.

      А праз хвіліну, калі каменныя сківіцы разьняліся, ажыў. Да таго, як выбегчы на раўніну, Усьцюжанін, усьведамляючы, што гэта немагчыма, паміраў яшчэ тройчы.

      Банцэвічанка глядзела на аблогу Гом’я з замкавае вежы.

      Варожае войска стаяла пад сьценамі. Над першымі шэрагамі выпрастала крылы жар-птушка. Магутнымі


Скачать книгу