Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх. Антось Уласенка

Читать онлайн книгу.

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - Антось Уласенка


Скачать книгу
надта паскудная гэтая ўсьмешка.

      Альгерд нацягвае віртуалайзар, і ўжо праз колькі хвілінаў ссушанае жаночае цела ў камэры пачынае рэзка курчыцца.

      Урок гісторыі працягваецца. На калідоры чакае наступная група.

      Блюзьнеры Анкегу

      Калі я пісаў раман «Новая Зямля: Куканія», то напрыдумляў у запас розных рэлігіяў і культаў. Была сярод іх царква Касматэізму, ідэю якое я падгледзеў у Ліёна Спрэг дэ Кампа й перарабіў на свой капыл. Ня ўсё з прыдуманага мне пазьней прыдалося, ня ўсё пасавала дзівачнай плянэце, заселенай аднымі беларусамі. Касматэістыя так і засталіся ў завугольлі сюжэту, у далёкай Вільні. Але наўзамен атрымалі апавяданьне.

      – Ось тут наш Келіск. А гэта, – Мікомп Аўлга перасунуў паўмісак з жамярынымі камамі далей да краю стальніцы, – Лормія. Да Скідарскіх імшараў адсюль як да суседняга сталу, а край ямы будзе ўзьбярэжжам Эйтэрычнага акіяну. Я багата чаго чуў пра гэтыя месцы, але сам, – мачануў палец у кухаль і правёў лінію між чарвяковым баланьезэ й карамелізаванымі сьветлякамі, – сам ніколі не трапляў далей за горы Прэмарда. Гэта ўвесь ведамы мне сусьвет.

      Ён падняў вочы на суразмоўцу. Той вылучаўся сярод іншых наведнікаў «Сьпеўнага каменю» зьбянтэжаным выглядам, рознакаляровай вопраткай і невысокім ростам. Яны сядзелі ў найлепшай келіскай аўстэрыі, сьценамі й стольлю якой слугавалі косьці мамутаў, абцягнутыя скурамі. Пасярод памяшканьня зеўрала чорная яміна, вакол яе стаялі доўгія сталы. Пры сталох за кухлямі гаманілі мясцовыя. Уздоўж сьценаў віселі гамакі з мамутавае поўсьці, у якіх госьці спалі ўночы.

      – Ось вы, фар Утальтат, кажаце, – разважаў Мікомп, – што прыляцелі зь іншае плянэты. Я й сам бачу, што вы не тутэйшы: такая бледная скура, такое дзіўнае адзеньне, акцэнт… Кажуць, на ўзьбярэжжы ёсьць касмапорт. Даю веры. Але ж я таксама прыслухоўваюся да друідаў Міхьтрэльдзкага лесу, якія адмаўляюць пазаплянэтнае жыцьцё. Кажуць, зь іхнаю магіяй жарцікі кароткія. Усе гэтыя меркаваньні маюць для мяне аднолькавую вагу. А перавагу я аддаю таму, што бачыў на ўласныя вочы. Анкег, паводле чутак, – мэгаплянэта з чатырма кантынэнтамі; чалавечага жыцьця ня стане, каб павандраваць паўсюль. Штогод на кірмашы ў Зыферы я сустракаю прадстаўнікоў культураў, пра якія раней ня чуў. А вы пытаецеся, ува што я веру.

      – Мне сказалі, што вы прагрэсіўны разважлівы чалавек, фар Аўлга.

      – Мяркую, таму вы да мяне й падселі. А вам хіба не сказалі, што адным кухлем я рэдка калі задавальняюся?

      – Чаго вам заказаць?

      – Яшчэ явэнвюру.

      Каўрыт Утальтат зь непрыхаванаю гідлівасьцю паклікаў кельнэрку.

      – Дарэчы, гэты ваш явэнвюр – што ён такое?

      – Фэрмэнтаванавая сьліна мясцовых мухаў. Мае адначасна сэдацыйны й псыхастымуляцыйны эфэкт. Бачу, вы не ўхваляеце. Гэтаксама, як і нашыя стравы.

      Каўрыт скрывіўся:

      – Ад іх сьмярдзіць. Яны ўсе гнілыя. Да таго ж згатаваныя з інсэктоідаў.

      – Не гнілыя – фэрмэнтаваныя. Ну а пах – пытаньне асабістага ўспрыманьня і, бадай, звычкі. Вы заклікаеце да майго розуму,


Скачать книгу