Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх. Антось Уласенка

Читать онлайн книгу.

Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх - Антось Уласенка


Скачать книгу
зачысткі, наўсьлед за танкамі й бэтээрамі.

      Ад вуліцаў засталіся адно ўшпіляныя попелам прагалы між счарнелых трухлякоў руінаў. Усё зьмянілася, заняпала, здрабнела.

      «Места не пазнаць».

      Ён скурай адчуваў: вось-вось штосьці мусіць здарыцца, штосьці, дзеля чаго яго сюды й прывялі.

      Чаканьне рабілася нясьцерпным, самота – невыноснай.

      Нарэшце выйшаў на простакутную роўнядзь, пазамятаную попельнымі выдмамі. Разгледзеўся. Вохнуў. Тая самая плошча, дзе не сьціхалі масавыя хваляваньні. Даўным-даўно.

      І тут з усіх бакоў на яго шуганулі дэманы.

      Прынамсі, так яму падалося сьпярша. Чорныя зьнявечаныя постаці – кім яшчэ ім быць? Яны павольна набліжаліся. Падышоўшы на адлегласьць у колькі крокаў, спыніліся і абсталі яго колам. Ладны натоўп, не прарвацца.

      Аж раптам убачыў: ніякія ня дэманы – звычайныя людзі.

      Добрыя людзі.

      Чаму так падумалася? І сам ня здолеў бы патлумачыць.

      Іх, бадай, можна было б прыняць за анёлаў, каб яны не насялялі пекла. Стаялі не варушачыся, з выпрастанымі сьпінамі і ўзьнятымі галовамі. Моўчкі глядзелі на яго. У іх вачох не было злосьці, крыўды, асуджэньня – толькі сум, шкадаваньне й дзіцячая нявіннасьць. Гэта раніла больш за іншыя жахі апраметнай.

      «Яны тут таксама не з уласнае волі».

      Ён згадаў, як Першы міратворчы батальён падаўляў супраціў мясцовага насельніцтва, нязгоднага з палітыкай дэнацыяналізму – на гэтай жа плошчы, – і адвёў пагляд.

      «За што? За што мне

      Усьцюжанін крочыў проста ў чорны натоўп, расьпіхваючы локцямі першыя шэрагі. Людзі не запіналі шляху. Навобмацак яны былі халодныя, друзлыя і склізкія, быццам мёртвыя шчупакі. Ён скалануўся й пабег, не падымаючы галавы.

      «Няхай тая раўніна, няхай холад, няхай скалы – толькі ня гэта».

      Ня вытрымаў і азірнуўся. Ішлі за ім наўсьлед. Моўчкі, павольна.

      На набярэжнай спыніўся, задыханы й зьнясілены. Павярнуўся да людзей з па-анёльску добрымі вачыма й пракрычаў:

      – Калі гэта нарэшце скончыцца?

      Маўчалі.

      – Скажыце хоць што-небудзь.

      Адно тужліва пазіралі на яго.

      – Я проста выконваў загад, разумееце? Выконваў загад!

      Ён павярнуўся да ракі, узяў разгон і скокнуў у ляву.

      – Альгердзе, ну што ты так неасьцярожна?

      Настаўніца сьцягвае віртуалайзар з галавы васьмігадовага хлопчыка і адводзіць яго ад анабіёзнае камэры.

      – Паспальваеш яму ўсе сінапсы.

      У камэры курчыцца голы мужчына з празрыстай, як мэдуза, скурай. Ён увесь пааблепліваны трубкамі й правадамі. Жылы напятыя, з носу й вушэй цячэ густая цёмная кроў.

      – Прабачце, Паўліна Язэпаўна, – у голасе вучня чуваць каяньне. – Я не хацеўшы. Проста вырашыў паспрабаваць…

      На камэры шыльда:

      «Усьцюжанін Сяргей Іванавіч: лейтэнант, камандзір узводу мотастралковае роты карнага батальёну.

      Злачынства: генацыд


Скачать книгу