.
Читать онлайн книгу.мэтах. Але тут трэба памятаць: магія, нават белая, адносіцца да той катэгорыі рэчаў, за якія рана ці позна прыйдзецца заплаціць. Гэта нармальна, плацім мы і за іншае. Напружанне выклікае толькі той факт, што кошт загадзя невядомы. Бадай што, бяспройгрышным варыянтам у такім разе будзе звяртанне з просьбай да памерлых родзічаў, да любых прадстаўнікоў таго свету (і святых, у тым ліку), папярэдне пачаставаўшы іх рытуальнай ежай ці выканаўшы ахвярапрынашэнне, любое іншае дзеянне, дзе вы спачатку расплачваецеся за тое, што атрымаеце потым. Ёсць толькі адна акалічнасць: вы ўпэўнены, што на самай справе ведаеце, чаго хочаце?!
Не раю з толькі што сказанага зрабіць няправільны вынік, што, калі вы не будзеце ведаць дрэнных прыкмет, то нічога благога з вамі не здарыцца. Гэта вы разумна разважаеце, што нічога такога не ведаеце, а ваша падсвядомасць, у многім заснаваная на памяці роду, лічыць зусім наадварот і, калі яе асэнсавана не перапраграмаваць, а для гэтага, як мінімум, трэба ведаць, што можна і ці варта было б нешта перайначыць, спрацуе гэтак жа добра, як многа вякоў таму дапамагала вашаму далёкаму продку «падсцяліць саломкі» там і тады, дзе і калі было патрэбна.
Якія робім высновы? Так, трэба абавязкова прыслухоўвацца да голасу народнай мудрасці, але пры гэтым памятаць, што вера стаіць над ёй. Вера знаходзіцца на парадак вышэй за любыя прыкметы, павер’і, варожбы, вопыт прошлых пакаленняў. Але не сляпая, а заснаваная на ведах, таму што безагаворачна паверыць, паверыць на самай справе, можна толькі таму, што сам перажыў.
***
Аб тым, як веданне прыкмет дапамагло мне, будзе прыклад.
У свой час я выйшла замуж, як кажуць, «па залёце». Мы не любілі адзін аднаго, але ж «гады ідуць», «дзіцяці патрэбен бацька»… Карацей, усе гэтыя стэрэатыпы спрацавалі. Да чаго гэта прывяло? Я амаль не страціла не толькі мужа, але і дачку. Як гэта адбылося? Зараз раскажу. Кожны чалавек хоча быць шчаслівым. Узнікненню такога самаадчування на той час перашкаджалі дысгарманічныя адносіны з нелюбімым чалавекам. І падсвядома я заўсёды хацела яго пазбавіцца. Жаданне паступова даходзіла да Бога. Як вынік, у хаце пачалі здарацца незвычайныя рэчы: спачатку заляцела ў пакой сініца, потым засохла яблыня, трэснула шкло ў акне, з печкі абсыпалася цэгла. І калі Насця, нарэшце, пабудавала з кубікаў помнік, потым паклала пад яго ляльку, намаляваўшы спачатку ёй на шыі чырвоную паласу, у мяне на галаве заварушыліся валасы. Я запытала, што яна робіць. Насця адказала, што дзяўчынку збіла машина, і яе трэба пахаваць, таму яна і зрабіла ёй помнік.
Згодна добра вядомых мне народных павер’яў, спярша я павінна была страціць мужа, а потым і дачку. Прычым тут дачка, запытаеце вы, калі я хацела пазбавіцца ад мужа? Тут амаль не спрацаваў яшчэ адзін стэрэатып: «Хочаш пазбавіцца нямілага, Бог забярэ любімага». Мяне ахапіў жах. Трэба было нешта рабіць, і хутка. І я зрабіла. Падала на развод, забрала дачку і пераехала з ёй да бацькоў. Зараз мне сустракаюцца толькі добрыя