.
Читать онлайн книгу.да таго свету. Пару месяцаў назад балець перасталі. А два дні таму зноў пачалося. Праўда, на гэты раз балела толькі адна, але вельмі моцна. Гэта доўжылася каля чатырох гадзін. Потым усё прайшло. А сёння, 31 кастрычніка 2010 года, я сустрэлася з сяброўкай. Яна мне паведаміла, што якраз два дні таму майму цяпер ужо былому мужу стала дрэнна. Яго забрала машына хуткай дапамогі. Некалькі гадзін ён знаходзіўся пад кропельніцай – роўна столькі, колькі ў Насці балела правая ножка. Правая – адказваючая за правае, мужчынскае, за здароўе бацькі. Зараз з ім усё добра.
Прыемна бачыць вынікі сваёй працы – працы над сабой.
Варажба, або жадаеш быць шчаслівым?
Ні адно жаданне не даецца нам без таго, каб не даваліся сілы здзяйсніць яго. Магчыма, аднак, дзеля гэтага прыйдзецца папрацаваць.
Калі існуючы свет – гэта ілюзія, і ўсе падзеі, якія з намі здараюцца, залежаць ад нашых думак, спадзяванняў і веры ў іх ажыццяўленне, то ўзнікае міжвольнае пытанне: а як жа варожбы на картах, рунах, па агню, вадзе, камянях, любімай кнізе?
Справа ў тым, што ўсе яны, так жа як прыкметы і павер’і, ёсць адлюстраванне нашай падсвядомасці, якая пасылае імпульсы сазнанню. Такім чынам, на картах адлюстроўваецца толькі тое, што знаходзіцца ў дадзены момант у вашай галаве. І калі, згодна варажбе, вас чакае ўсё толькі благое, мае сэнс запытаць сваю падсвядомасць: чаму так? Што вас турбуе? Што перашкаджае вам быць шчаслівымі, багатымі, здаровымі, любімымі?
Адказаўшы на пытанне, вы зможаце спачатку пазбавіцца ад негатыву, а потым пачаць прывабліваць у сваё жыццё ўсё тое добрае і светлае, што вы заслужылі. А вы гэта заслужылі!
Мы самі з’яўляемся будаўнікамі свайго лёсу.
Мы не можам выбраць умовы, у якіх нарадзіліся, але можам выбраць шлях, якім будзем крочыць па жыцці.
Такім чынам, кожны чалавек з’яўляецца сам гаспадаром свайго лёсу, не важна, асэнсоўвае ён гэта ці не. Кожны мае права выбару. Нехта лічыць за лепшае «несці свой крыж» на зямлі, беспадстаўна спадзяючыся пры гэтым патрапіць у рай пасля смерці. А нехта знаходзіць рай пры жыцці. Але спачатку трэба прайсці праз чысцец, зноў-такі, пры жыцці, і пазбавіцца ад усіх сваіх жахаў, горычы, болю… А пазбавіцца іх можна толькі прыняўшы. Адчуй, перажыві зноўку свае страхі, свой боль, сваю крыўду. Даруй людзям, якія вольна або міжволі прымусілі цябе пакутаваць і даруй сабе, бо ў тым, як ты ўспрымаў словы і падзеі, вінаваты толькі ты сам і ніхто іншы.
Даруй і адпусці. І ляці ў рай, дзе ўсе твае жаданні споўняцца. Толькі, загадваючы жаданне, не трэба прагназаваць магчымыя варыянты яго выканання. Пакінь гэту справу Богу. Сам жа проста жадай: моцна, шчыра, пастаянна. Выпраменьвай любоў і дабро. І тады ўсё будзе так, як ты хочаш.
І памятай: калі «ноша» падаецца табе вельмі цяжкай, магчыма, ты ўзваліў на сябе чужую?! Бо сапраўдным «крыжом» будзе той, які прыносіць задавальненне.
***
Амаль не забыла сказаць пра святочныя варожбы. Апошнім верыць можна: нельга нават уявіць сабе ў дваццаць год, што