Алёнкіны казкі. АлёнКа
Читать онлайн книгу.што мне сніцца? Чаму нябожчык, які з’явіўся ўначы, часта папярэджвае аб сапраўднай небяспецы? Дзякуючы чаму мы часам бачым у сне фрагменты будучыні, а на святкі суджанага?
Хто ведае, адкуль бяруцца грыбы? Вырастаюць з грыбніцы, нябачна ахутваючай усю зямлю, нібы павуценне, яшчэ з даўніх-даўніх часоў. Сны – тыя ж грыбы, дзе грыбніцай будзе з’яўляцца сфера падсвядомага. Гэтак жа як кожны грыб будзе змяшчаць інфармацыю аб усёй грыбніцы, так і праз сон можна атрымаць праўдзівую інфармацыю не толькі аб працэсах, якія праходзяць ва ўнутраным свеце чалавека, але і аб падзеях, адбываючыхся звонку – у свеце думак, эмоцый, пачуццяў. І няма нічога дзіўнага ў тым, што мы даведваемся ў сне аб рэчах, скрытых ад многіх з нас наяве: аб думках і пачуццях іншых людзей, аб той будучыні, якая была б для нас найлепшай і аб той, якая пагражае ў выніку выбару, зробленага на сённяшні дзень. Пры гэтым звесткі могуць паступаць праз вобразы знаёмых людзей і памерлых родзічаў, і праз тых, якіх вы не ведаеце, што ведаеце, таксама праз сімвалы, зразумелыя вашаму розуму. Нітачкі з падсвядомасці цягнуцца настолькі далёка, што пры жаданні можна атрымаць доступ практычна да любых ведаў, знаходзячыхся ў памяці Сусвету.
Падагульнім. Вобразы сноў могуць з’яўляцца вынікам перапрацоўкі засвоенай за дзень інфармацыі або нявырашанай фізіялагічнай праблемы, могуць служыць сродкам рэалізацыі незадаволеных ўдзень жаданняў (гэта ідэя належыць Фрэйду). Часта сны даюць адказы на пастаўленыя пытанні і ўказваць на пачуцці да нас іншых людзей, расказваюць аб падзеях, якія здараюцца ў жыцці родных, блізкіх і знаёмых. Або яны могуць паказаць магчымыя варыянты будучыні, каб вы маглі зрабіць правільны выбар. У цэлым жа сон з’яўляецца працай нашай падсвядомасці. Падсвядомасць, у адрозненне ад свядомасці (сазнання), добра ведае, што для нас лепш і праз сон імкнецца да нас дастукацца, бо так жа мы дапускаць яе ў сваё жыццё пазбягаем!
Таму, калі вы хочаце жыць у згодзе з самім сабой, прыслухоўвайцеся да голасу інтуіцыі, нават калі розум будзе аказваць упартае супраціўленне.
І працягваем разважаць.
16 красавіка 1999 года мне прысніўся дзіўны сон: «Увайшла ў кіназалу. Светла. Ідзе кіно. Заўважыла незнаёмага мужчыну, якога – адчуваю – кахаю. Села побач. Цёмна. Хачу быць як мага бліжэй да яго. Прыкідваюся соннай, схіляю галаву яму на плячо. Ён мяне абдымае, лашчыць – спакойна і пяшчотна. Усе паварочваюцца. Запальваецца святло. Абмяркоўваюць сітуацыю і пакідаюць нас удваіх. Ён працягвае мяне абдымаць. Я адчуваю сябе бы ў раі.»
13 жніўня 2010 года падобны сон прысніўся мне зноўку. На гэты раз з некаторымі ўдакладненнямі. Паслухайце і яго.
«Мы з сяброўкай, якая таксама крыху раней за мяне падала на развод, збіраемся ў кіназалу. На першую серыю мы ўжо спазніліся, ведаем гэта, але не спяшаемся. На другую, цікавейшую серыю прыходзім своечасова. Селі на розных радах – мой Лене падаўся надта высокім. Раптам заходзіць на гэты раз знаёмы мне мужчына, сустракаемся