Алёнкіны казкі. АлёнКа

Читать онлайн книгу.

Алёнкіны казкі - АлёнКа


Скачать книгу
некалькіх тыдняў мяне не пакідала адно жаданне. І вось аднойчы, выпадкова зайшоўшы ў кнігарню, вырашыла запытаць: варта гэтае жаданне маёй увагі ці не. Раптам бачу кнігу з цікавай назвай «Адказ». Я ўзяла яе, расчыніла на першай трапіўшайся старонцы, ткнула пальцам, чытаю: «Вы будзеце на сёмым небе ад шчасця». Вырашыла: добра, інтуіцыя ў чарговы раз мяне не падвяла. І тут заўважаю побач яшчэ адну кнігу: «Ключ». Апошнюю я купіла, не раздумваючы – i не пашкадавала! Кніга апраўдала сваю назву. І калі вам таксама не дае спакою нейкае жаданне, паспрабую падзяліцца з вамі «ключом» да яго здзяйснення.

      Але спачатку давайце згуляем у асацыяцыі.

      Адкажыце, калі ласка, на пытанне: якія вобразы ўзнікаюць у вас пры слове «ключ»?

      Так, залаты ключык з казкі А. Талстога «Залаты ключык, або прыгоды Бураціна».

      Які вынік напрошваецца?

      Правільна, ключ да выканання жаданняў трэба шукаць у казках, у першую чаргу, у народных.

      Вы бачылі калі-небудзь казку з нешчаслівым канцом? Рэдка. Відаць, таму што героі казак ведалі, як дасягнуць сваёй мэты. I народ, які iх складаў, таксама. Тады, каб зрабіць сваё жыццё падобным на казку, дастаткова прааналізаваць пачуцці і ўчынкі казачных персанажаў.

      З чаго пачынаецца шлях да ажыццяўлення мэты? З узнікнення жадання. Здаецца, што можа быць прасцей, жаданні ёсць у кожнага. Але далёка не ўсе яны, здзяйсняючыся, робяць нас шчаслівымі. Чаму? Таму што важным складнікам жадання з’яўляецца яго якасць: скіраванасць у бок дабра або зла, умоўна кажучы.

      Глядзіце, калі герой робіць нешта для сваіх бацькоў і робіць гэта з задавальненнем (напрыклад, здабывае для бацькі маладзільныя яблыкі), ён дасягае пастаўленай мэты, прайшоўшы шэраг выпрабаванняў. Прычым, заўважце, калі герой стараецца не дзеля сябе, а дзеля іншых, ён і сам не застаецца без узнагароды: атрымлівае ў дадатак каня або прыгажуню нявесту. Тое ж, калі шукае каханую з мэтай ажаніцца, або старыя хочуць займець дзяцей ці ўнукаў. Крыху інакш выглядае сітуацыя, калі чалавек хоча грошай. Ён атрымлівае і іх, але яны яму на карысць не ідуць. Жадаць быць сытым, апранутым і абутым пры гэтым не забараняецца. Задавальненне сваіх першасных патрэб успрымаецца як нешта, што само сабой разумеецца, як норма, і не атаясамляецца з прагнасцю. І ўжо зусім іншая рэч, калі старэйшыя браты з зайздрасці забіваюць больш удачлівага малодшага, або калі злая мачыха хоча звесці са свету сваю падчарку – вось за гэтыя жаданні заўсёды надыходзіць расплата!

      А зараз адкажам на другое пытанне: якімі якасцямі трэба валодаць, каб усё задуманае табой здзяйснялася? Якімі характарыстычнымі асаблівасцямі надзяляюць станоўчыя персанажы казак?

      Пры любых выпрабаваннях яны застаюцца чыстымі сэрцам і душой, упэўненыя ў сабе, у сваіх сілах, спакойныя, разважлівыя, кемлівыя, ім не ўласцівыя злосць, зайздрасць, нянавісць. І яшчэ трэба адзначыць адну якасць, якая часам дорага каштуе, але, напэўна, неабходна, паколькі прысутнічае ў многіх станоўчых персанажаў – даверлівасць. Бо нельга, напэўна, падазраваць у подласці іншых, не будучы подлым самому.


Скачать книгу