Радзіва «Прудок». Андрусь Горват

Читать онлайн книгу.

Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват


Скачать книгу
Гаспадар яму:

      – Няможна, свае!

      У мяне ажно спіна выпрасталася – так прыемна быць сваім.

* * *

      Баяўся за Ромку, але дарэмна. Ноччу ён ходзіць па дзеўках, а днём спіць у маім ложку.

* * *

      Радзіва «Прудок». Перадача пра сварлівых жукоў і інтраверта. Вычышчаў пограб, выкапаў калонію жукоў.

      Яны мне:

      – Якой халеры?! Выключы святло! Я ім:

      – Падʼём! Вясна!

      – Трасца табе ў сраку! Дай паспаць.

      – Спіце на дварэ. Гэта мая хата.

      – Чагоооо?! Навалач сталічная, шкындзёхай адселя. Мы тут нарадзіліся. Хата наша.

      А вы кажаце: як ты там будзеш адзін? У інтравертаў няма часу на адзіноту: столькі ўсяго адбываецца! Будзе сумна – пафарбую зялёнкай лямпачкі.

* * *

      Навіна пра тое, што ў Прудок прыехаў жыць сталічны журналіст, хутка абляцела вёску. Але недзе чутку перабрахалі і кажуць, што прыехаў пісьменнік.

* * *

      У Мінску чысценька, як па тэлевізары. Усе людзі памытыя. Гэта неверагодна!

* * *

      – Здароў, сусед! А праўда, што ў цябе быў свой бізнес?

      – Хто сказаў?

      – А, там адзін. Кажа, што ўсё кінуў – кватэру і хвірму – і пераехаў сюды. Хіба праўда?

      – Ну.

      – Ат, прадаў бы. Нашто было кідаць?!

      Красавік

* * *

      Крапіва – мой ранішні эліксір бессмяротнасці. Выпіў – і да вечара бессмяротны. Унутры ўключаецца генератар. Адразу хочацца перанесці хату бліжэй да сонца або выкарчаваць стары пень.

* * *

      У мяне дваццаць саджанцаў вішні. Заўтра яны стануць садам. Не разумею, чаму я пятнаццаць гадоў жыў у Мінску.

* * *

      Радзіва «Прудок». Перадача «Апошні герой».

      Электраабагравальнік зламаўся, 3G-мадэм не працуе, малако не кісне. А ў каморы, дзе я сплю, плюс восем.

* * *

      Суседка адключыла мяне ад электрычнасці (спужалася, што яе хата згарыць праз мяне). Я купіў у краме свечку, сшытак і аловак. І ведаеце што? Так крута! Так проста. Так зразумела ўсё. Ежа – гэта вогнішча. Святло – гэта агонь. Тэкст – гэта папера.

* * *

      «Паляшук, прыйшоўшы на белы свет, жыццё пачынае ў сасновай калысцы, цэлае жыццё жывучы ў сасновай хаце, абаграванай і асветленай сасной, спіць, адпачывае і есць на сасновай мэблі. У вольны ад працы час слухае гукі, узмоцненыя слаямі сасновага дэка скрыпкі, а адыходзячы на вечны адпачынак ад зямных турбот, забірае з сабой чатыры сасновыя дошкі ў выглядзе дамавіны».

      Часлаў Пяткевіч, «Рэчыцкае Палессе».

* * *

      Дзень пачаўся з грукату ў дзверы.

      Цётка Дуня пабачыла тое, што пабачыла, – памятага барадатага мужыка са спужанымі вачыма.

      – Я табе картоплю прынесла. Баршчы ясі? У мяне боршч е закатаны. І яйцы вечарам прывязу. А жыр нада?

* * *

      Калі я бʼюся галавой аб дзвярны праём, я кажу не «Халера!» і нават не «Іці тваю маць!». Я кажу: «Выбачай». Дзед наўмысна рабіў дзверы такімі нізкімі, каб кожны, хто ўваходзіць у хату, пакланіўся. Занадта ганарысты – на табе цацку на галаву. У расійскай мове ёсць «отвесить поклон», у беларускай – «адбіць паклон». Я яшчэ свой паклон, мабыць, не надта добра адбіў, бо і сёння ў тым праёме пабачыў прыгожыя іскры.

* * *

      Меў


Скачать книгу