Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах. Ксенія Шталенкова

Читать онлайн книгу.

Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах - Ксенія Шталенкова


Скачать книгу
засяроджанасці, пагадзіўся. Калі яны спусціліся на першы паверх, Канстанцін Мікалаевіч зноўку паклікаў аканомку.

      – Ягораўна, дзе было знойдзена цела?

      – У Штэйнавым флігелі, – з гатоўнасцю адказала яна.

      – Калі яго знайшлі?

      – Зранку, фурманаў сын прыбег ды сказаў, што пабачыў у флігелі мерцвяка.

      – Паклічце-ка яго сюды, – загадаў пан Пракшын. Аканомка гукнула ў бок памяшканняў, дзе месцілася прыслуга, і ў холе з’явіўся хлопчык з трохі задужа затурбаваным для свайго ўзросту позіркам.

      – Ты знайшоў мерцвяка? – запытаўся Канстанцін Мікалаевіч, нахмурыўшыся.

      – Я…

      Хлопчык адказваў нясмела, губляючыся перад панам, з якім раней яму размаўляць не даводзілася.

      – Ну дык распавядай, галубчык, – пан Пракшын патрабавальна ўтаропіўся ў малога.

      – Дык што распавядаць, я зраніцы пабег па бацьку, а там той мярцвяк…

      – Дзе там? – удакладніў Канстанцін Мікалаевіч.

      – У хлігелі.

      – То дзверы былі адчыненыя, ты зайшоў унутр і ўбачыў мерцвяка?

      – Не, я ўнутр не заходзіў, праз акенца зірнуў, а там гэты…

      Хлопчык апусціў галаву, быццам у нечым баяўся прызнацца, а потым працягнуў:

      – Я спужаўся, што гэта бацька ляжыць, і пабег назад у дом паклікаць каго-небудзь.

      – А там хто аказаўся?

      – Не ведаю, ніхто не ведае. Нейкі чужынец.

      – А што ж ты вырашыў, што гэта твой бацька? – пан Пракшын прыжмурыўся, выпрабавальна гледзячы на хлопчыка.

      Той спадылба зыркнуў у адказ і няхочучы прабубнеў:

      – Увечары ён сказаў, што пабачыў у хлігелі разам са Штэйнам нейкага чалавека. Маўляў, яны там крычалі ды валтузіліся. То бацька і пайшоў паглядзець, што там робіцца, але не вярнуўся.

      – Значыцца, увечары ён не вярнуўся, а заўважылі вы гэта толькі раніцай?

      – Маці на яго сердавала, то і не чакала, калі ён вернецца.

      – А чаму маці сердавала?

      Малы няпэўна пацепнуў плячыма.

      – Ну добра, мо тады пакажаш, як ты што знайшоў? – зноўку звярнуўся да яго пан Пракшын.

      – Да хлігеля правяду, а ўнутр не пайду, – трохі павагаўшыся, пагадзіўся хлопчык, а потым перажагнаўся: – Мерцвякоў жах як баюся.

      Яны рушылі з дома на двор. Тэдзі, пацягнуўшы носам праз прачыненыя парадныя дзверы прывабнае восеньскае паветра, кінуўся следам, аднак панна Пракшына спыніла яго і зноўку перадала непрыхільнай Ганне Юр’еўне, якая вырашыла вымесціць на ім сваё незадавальненне гаспадарамі, што ніяк не жадалі слухаць яе парадаў. Яна пайшла купаць няшчаснага psa, які падобныя executions[30] лічыў за абразу яго гонару, а Яўгенія Канстанцінаўна, прытрымліваючы крыссе, каб ушчэнт не запэцкацца па прыкладзе свайго гадаванца, зноў спяшалася за бацькам. Тым часам пан Пракшын падышоў да калёс, што з’явіліся на дварэ з ніадкуль. Вакол іх мітусіліся нядаўнія захопнікі маёнтка. Дзятлікаў усё яшчэ задзірліва касавурыўся на Канстанціна Мікалаевіча, які, нават не зірнуўшы


Скачать книгу

<p>30</p>

пакаранні (анг.)