Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах. Ксенія Шталенкова
Читать онлайн книгу.з’яўленне сонейка размоклую дарогу, каб патрапіць у Ашмяны сёння, аднак, калі яны выйшлі з флігеля, на вуліцы зноўку сыпаў дробны дождж. Вырашыўшы, што яго дачка дастаткова загартаваная, каб не марнаваць час на непатрэбныя перачаканні на мейсцы злачынства, пан Пракшын скамандаваў зрабіць невялічкую прабежку да маёнтка, дзе іх мусіла чакаць утульная гасцёўня з працепленым камінам. Калёсы разам з натапыраным Дзятлікавым і яго памагатымі якраз ад’язджалі з двара.
Цяпер панна Пракшына і яе татухна, пераапрануўшыся ў сухое, сядзелі ў фатэлях і грэлі настылыя ногі ў мядніцах, час ад часу падліваючы гарачую ваду, а таксама цешачыся чарговай порцыяй гарбаты. Круціўся тут і Тэдзі, якога нядаўна выкупалі ды нават намагаліся расчасаць, з прычыны чаго pies стаўся ў два разы пульхнейшы праз мноства пасмачак, што закруціліся ў яго поўсці. Замест гарбаты ён намагаўся папіць наўпрост з мядніцы, аднак Яўгенія Канстанцінаўна, адставіўшы філіжанку, пасадзіла сабаку сабе на калені і ўзяла ў рукі невялічкі грабянёк, каб усё ж такі надаць гадаванцу прыстойны выгляд. Тым часам татухна засяроджана хмурыўся і наяўна вёў у думках няпростую дыскусію з самім сабою. Іх знаходка ляжала на невялічкім століку паміж фатэлямі ды паблісквала, весела адбіваючы святло агню ў каміне.
Канстанцін Мікалаевіч у чарговы раз узяў дукат ды пачаў круціць у пальцах.
– Што ж мы будзем цяпер рабіць? – асцярожна спытала яго дачка.
Пан Пракшын пакруціў галавой ды абурана вымавіў:
– Ну што я магу зараз зрабіць? Лесапілка стаіць, наладка механізмаў спынена, без Штэйна справа не прасунецца і мы змарнуем цяперашнюю замову. Як вынік – страцім грошы і надзейных customers[33]. Калі, вядома, я не паспрабую ўмяшацца ў следства ды не займуся ўласнаручна ўсталёўкай, пакуль адвакат будзе хадайнічаць. Дарэчы, трэ будзе даць яму тэлеграму…
Яўгенія Канстанцінаўна акругліла вочы, дзівячыся татухнавым рэзалюцыям. Як можна зараз думаць пра business, калі справа тычыцца забойства ды выяўлення матываў гэнага страшнага злачынства!
– Я, між іншым, зусім не пра гэта, – тактоўна сказала панна Пракшына Яна знарочыста спыніла позірк на дукаце, які дагэтуль заставаўся ў татухнавых руках.
– Ах, вось ты пра што! Пабачу Штэйна ды распытаю, – адмахнуўся Канстанцін Мікалаевіч, аднак, адзначыўшы непрыхільныя змены ў абліччы дачкі, дадаў: – Калі цябе так цікавіць з’яўленне дуката ў інжынерскім флігелі, то няхай, напішу графу Чапскаму. Усё ж ты маеш рацыю, Джынні: гэтая манета пакуль наш адзіны доказ і, магчыма, яна шмат пра што можа распавесці. А каму, як не графу, ведаць пра гэта, усё ж некалькі гадоў таму ён выдаў кнігу якраз па польскіх манетах. Сам я не разбіраюся ва ўсіх тонкасцях гэтага, – ён узважыў на далоні дукат, – перыяду, то, сапраўды, дашлю ліст. Спадзяюся, граф не пагрэбуе даўнім знаёмствам.
Задаволеная тым, што здолела скіраваць татухнавы разважанні ў рацыянальнае, як ёй падавалася, рэчышча, Яўгенія Канстанцінаўна хацела была працягнуць абмеркаванне дэталяў, якія маглі б выявіць яшчэ якія-небудзь
33
пакупнікоў, заказчыкаў (анг.)