Дыялогі з Богам (зборнік). Валянцін Акудовіч

Читать онлайн книгу.

Дыялогі з Богам (зборнік) - Валянцін Акудовіч


Скачать книгу
як вераб’і пырхнулі.

      Толькі мы тых анёлкаў і бачылі.

      Споведзь апошняга інквізітара

      Бог даў чалавеку ўсё, што яму трэба. Звера ў лесе, рыбу ў вадзе, зерне ў полі, агонь, жонку і дзіця ў хаце. І калі б Бог лічыў, што чалавеку патрэбныя крылы, – Ён даў бы яму крылы.

      Вось чаму, як толькі нехта хацеў перарабіць на лепшы заведзены Богам парадак, мы раскладвалі вялізнае вогнішча на выгане за вёскай і з дымам выпраўлялі авантурніка ў нябёсы…

      Гэты хлапчук яшчэ бегаў у кашулі, а я ўжо прыглядаўся да самых спелых бярозаў, якія мы некалі падсячэм, каб яго спаліць. І аднойчы сэрца маё залямантавала: гэта страшней за буру, страшней за пярун і боскую кару.

      Я ўкленчыў перад людзьмі і пасыпаў галаву попелам – аднак мяне не паслухаліся.

      – Чаму цябе бянтэжыць пляскаты кругляк, які падлетак выштукаваў з кавалка галамня? Кажы! – патрабавалі адусюль.

      Але як я ні намагаўся перакласці лямант сэрца на відушчыя словы, у мяне нічога не атрымалася. Бо я ж таксама не ведаў, якая бяда хаваецца ў пляскатым кругляку, што так шпарка коціцца ўніз па сцежцы, смешна падскокваючы на рытвінах.

      Людзі паволі разышліся, а кола падхапілі дзеці і доўга бавіліся, пакуль яно не выкацілася за селішча.

      Першы раз кола вярнулася да нас фурманкай, з якой гандляр прадаў нам колькі сякераў і адну кніжку.

      Другі – карэтай з панам, які сказаў, што будзе намі апекавацца, бо цяпер мы ягоныя халопы.

      Трэці – цягніком, куды неўзабаве паселі лепшыя з нашых хлопцаў.

      Чацвёрты…

      Чацвёртага разу не было.

      Толькі самалёты праляцелі над намі – і кіравалі тымі самалётамі нашыя хлопцы. Мы яшчэ махалі ім рукамі, а ў небе далёка на захадзе і далёка на ўсходзе, далёка на поўначы і далёка на поўдні ўжо выраслі да самых аблокаў паганыя грыбы.

      І мы ўсе памерлі.

      І калі мы паміралі на ахутанай гарачым попелам зямлі, дзе яшчэ зусім нядаўна было столькі людзей і вёснаў, я ўспомніў, што гэты пякельны агонь пачаўся з аднаго нераскладзенага вогнішча на выгане за нашай вёскай.

      Прыпавесць

      Сум на тэму вяртання

      Чалавек доўга блукаў па свеце, а як прыстаў да берага айчыны, дык адразу спатыкнуўся аб свой цень.

      – Хіба цябе не было са мной? – здзівіўся чалавек.

      – Я тут чакаў.

      – Можа, таму я і вярнуўся?

      – Пайшлі, – адказаў цень.

      Яны паволі падняліся на пясчаную выспу, адкуль пабачылі мястэчка, дзе гэты чалавек нарадзіўся і асталеў.

      Чалавек балюча пасміхнуўся і шморгнуў носам. Потым прамармытаў нешта з агідай да самога сябе, і яны рушылі далей. Цень бег паперадзе, як сабака.

      – А мо ўжо позна? – засумняваўся чалавек. – Можа, не трэба было вяртацца? Колькі тут засталося жыць!

      – Жыць ніколі не позна, – запэўніў цень.

      Там, дзе сцежка напрасткі скіравала да мястэчка, цень аббёг чалавека і стаў ззаду.

      – Цяпер ідзі сам, – сказаў. І чалавек пайшоў.

      Ён не запальваў святла. Сядзеў на зэдліку ля печы, марнаваў тытунь,


Скачать книгу