Дыялогі з Богам (зборнік). Валянцін Акудовіч

Читать онлайн книгу.

Дыялогі з Богам (зборнік) - Валянцін Акудовіч


Скачать книгу
у тым, што Бог вырашыў, каб далей мы з уласнага розуму жылі і самі вылучалі, каго з нябожчыкаў у пекла накіроўваць, а каго ў іншыя месцы. А як заўпарцімся, дык умомант настане канец свету.

      На халеру нам здаўся лішні клопат! Аднак што тут паробіш? Бога і кругаля не абмінеш! Таму давялося адразу склікаць сход з усіх, хто апынуўся пад рукой.

      – Увага, – кажам. – Раней мы ў Масквы пыталіся, з якой нагі нам чаравікі абуваць, а тут з неба такая ўлада звалілася, якой і Масква ніколі не мела. Цяпер мы самі мусім выпраўляць нябожчыкаў і ў рай, і ў апраметную. Толькі пакуль невядома, каго куды. Таму давайце свае крытэрыі і прапановы.

      Здаецца, яшчэ нічога такога не здарылася, а народ знямеў, быццам яго лёдам прыхапіла. Ужо і сонца на дол пахілілася, а каб хто хоць слова. Добра, што нейкі дзядок у кажуху выратаваў.

      – У мяне парсюк не кормлены, – кажа. – А наконт мерцвякоў, дык іх трэба праз вушка голкі працягваць. Хто не пралезе, таго ў пекла. Так у старых кніжках напісана.

      Дзядок вышкраб з-пад каўняра кажуха голку і сунуў галаву ў вушка. Галава пралезла, а далей не атрымалася.

      – Да свайго часу я яшчэ ўсохну, – запэўніў ён грамаду і пашыбаваў карміць парсюка.

      – Я з вамі не згодны, – запыніў дзядка прафесар з Гародні. – Мне таксама даводзілася старыя кніжкі чытаць, і там зусім іншае напісана. А менавіта: хутчэй вярблюд пралезе ў вушка голкі, чым багацей у рай.

      Не паспеў прафесар сесці на лаўку, як побач з ім ускочыў незнаёмы мне чалавек. Апрануты багата, а лямантуе, як голы.

      – Людзі, – крычыць, – не слухайце яго. Які дурань тады грошы стане зарабляць? А без грошай мы зусім у галечы змарнеем.

      – Галоўнае – не грошы, а гонар, – стрымана заўважыў вайсковец, – Хто за абарону Масквы загіне, таго без чаргі ў рай.

      Вайскоўца падтрымала колькі ветэранаў.

      – Як трэба сябе не паважаць, – казалі яны, – каб хоць на хвіліну паверыць, быццам ёсць нехта вышэйшы за Маскву. Таму мы прапануем на месцы адно складваць спісы і адпаведныя рэкамендацыі, а пасля Масква хай сама вырашае, каго куды.

      Нарэшце! Я ўжо цыгарэты ў кішэні намацаў, а той дзядок у кажуху нават паспеў за дзверы выскачыць, але тут…

      Ёсць у нас тут адзін такі, надта разумны.

      – Вы што, – кажа, – зусім з глузду з’ехалі? Масква нас усіх у апраметную сплануе, а на тыя ўтульныя месцы, што нам у спадчыну належаць, сваіх пасадзіць.

      Аклізаў… Зноў улегліся ў спрэчку, аднак нічога лепшага не змаглі прыдумаць, як звярнуцца да ўсяго паспаліцтва за парадай. І добра зрабілі. Бо недзе праз тыдзень прыйшоў да нас чалавек аж з-пад Мазыра і кажа:

      – Парады ў мяне няма, але я пігулкі прыдумаў. Танна каштуюць.

      – Навошта нам твае пігулкі? – адказваем.

      – У мяне не ад жывата пігулкі, – тлумачыць. – Хто маю пігулку глыне, той паміраць не будзе…

      Нарэшце! Схапілі мы гэтага адмыслоўца з-пад Мазыра і давай на руках падкідваць. Кідалі-кідалі, а потым пачалі думаць, што будзе, як мы адно нараджацца будзем. Калісьці нам сваёй зямлі не хопіць, і апалоняць беларусы ўсю зямную кулю.

      – І


Скачать книгу