Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор Барадулін
Читать онлайн книгу.другі шлёп.
Грабёлка – грабянец, часадла.
А пара-пара грабёлачкі шукаці, А пара-пара русую коску часаці.
Грабінá – труна, дамавіна. Якую грабіну зробілі б, дык і з нечага.
Гравінь – гравій. Дарогу гравіням усыпалі. Граміла – вялікі, здаравіла, моцны; яшчэ – няскладны. Грамілу гэтага толькі ў аглоблі запрагаць. Гэны граміла паверніцца, дык і перакуліць лёгка.
Грокат – грукат. Ён без нагі, паваліцца – будзіць грокату.
Гругнíць – бубніць, мармытаць. Нешта гругніць, а я пра сваё думаю.
Грљда – змерзлая глеба, без снегу. Па грудзі йсці – як на злом галавы.
Грљдам – гуртам, юрмой. За ёй кавалеры грудам валяць.
Грузáлкі – кавалачкі. Гарбуз разварыўся, толькі грузалачкі дзе-нідзе пападаюцца.
Грузь – цяжар. Такую грузь валок, во здаравіла.
Грыбёт – хрыбет. А пітух заядлы такі – куры́цы выдраў увесь грыбёт.
Гры́вісты – з грываю. Конік у нас быў грывісты, спраўны, ляціць, а грыва віх-віх, як мурог пад ветрам.
Грыжáнка – бручка. Грыжанка маладая смачная, хрупаіш і хрупаіш.
Грымотнік – зёлка. На лузе расцець грымотнік, рыхтык дзятлінка. Як гром грыміць, збіраюць, пасля свенцяць і кураць хату.
Гудзець – калі свіння кнура хоча. Свіння гудзіць, да кнораза трэба весці.
Гукáць – гутарыць, талкаваць. Хоць пагукала з добрым чалавекам.
Гулы́ – водгулле, рэха. Хата пустая – аж гулы йдуць. Пярун як ударыць – гулы далёка йдуць.
Гумовікі – гумовыя боты. У гумовіках і ў балота, і з балота – і нага сухая.
Гумонны – ганарысты, фанабэрысты. Гумонны – куды там, нікога, апрыч сябе, і відам ня відзіць.
Гурунцавацца – хвалявацца, халяраваць, кіпяціцца. Не гурунцуйся гэтак, усё ўладзіцца, пагурак (жывот) згладзіцца.
Гусíца – гусь. Як гусіца тая ходзіць, валюхвалюх.
Густыш, гусцё, гусцёж, гусцяк, гусцяёк – густое ў варыве. Увесь густыш з капусты выцягаў, а жыжку пакінуў. Ты яму гусцяйку чарэпай.
Гутатáлка – гушкалка. Малы на гутаталцы й начаваць гатовы.
Гутатáць – гушкаць. Пагутатай малога, каб ня роў.
Гэтазны – гэткі вялікі. Во гэтазны гарбуз пуза сабе адлежаў, не падняць.
Дабрапсуй – хто дабро псуе. Купіла б мужыку пінжак, ды гэны дабрапсуй яго ўсё роўна зблоціць.
Дабрацца – пачаць, падрыхтавацца. Ой, дзеўка, глядзі, дабяруся я да цябе!
Дабрынá – збажына. Сёлета дабрына надзіва ўрадзіла.
Дабурá – дыбарам. Вецер пер’е ў вераб’я дабура становіць.
Дадушы – далібог. Дадушы, ня помню, як гэта ўсё было, а маніць ня ўмею.
Дажаўтá – падрудзіць, давесці да жоўтага колеру.
Бульбу неяк было дажаўта паджарыць.
Даладон – упарты балбатун. Ад гэнага даладона галава забаліць, суціху яму німа.
Далбак – дурань. Гультаю й далбаку ўсе клапоту пабаку.
Далізоўка – прышчэпка. З лесу дзічку прыняслі, далізоўку зробілі, прыдалізавалі, цяпер яблычкі садовыя смачныя.
Даліктун, даліктуха – пяшчотнік, спешчаны. Такі