Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор Барадулін

Читать онлайн книгу.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна - Рыгор Барадулін


Скачать книгу
А ўжо каровы на дуброві.

      Дуддзё, дудкі – дубцы, галлё, быллё. З быльніку венік звяжу, дык дуддзё каза паесь, а красную лазу ня любіць.

      Дљды – клопат, справы. Усе дуды набок, трэба збірацца.

      Дукрыць, здукрыць – кеміць, петрыць; скеміць, прыдумаць. Гэта яна дык добра дукрыць, як мужыка пад’юшыць. Глядзелі яны, глядзелі, тады нешта здукрылі.

      Дукса – нязграбны чалавек, няўмека. У дуксы рукі – крукі, ні да пугі, ні да навукі. (Аднакарэннае з латышскім duksă – ашалелы.)

      Дунай – проста рэчка, асабліва ў народных песнях; яшчэ – сімвал прыгажосці й здароўя, чыстая, быстрая, як рака. Шлець мяне маладу ў дунай па ваду. Дунай-дзеўка, вачэй не адарвеш.

      Дуплё – гняздо. Там галуб дуплё сабе зробіў. Дуралоб – дурны, дуроны. Ня малец, а дуралоба кусок!

      Дуркеша – дурнічка (спачувальна). Хто ездзіць, хто плывець, а наша дуркеша чэшаць пеша.

      Дуронік – гарэза, распушчаны. Такі дуроны, такі дуронік, нікога ня слухаіць, робіць што хочаць.

      Дурэць – гарэзіць, сваволіць. Досыць дурэць, пакуль розгай не атрымаў.

      Дух – цяпло. Дым не пашоў у комін, даўно не топлена, і ў хаці дымны дух.

      Душнíк – засланка, люшка, якая зачыняе дымаход у печы. Адчыніш душнік – дым пойдзіць.

      Дљшны – душэўны, спагадлівы. Чалавек ён душны, людское гора ведаіць.

      Дыня – пахвіна, пах. Стахван як падарваўся, грузячы мяхі, дык з дыняў кіла вылазіць. Пахі дынямі завуцца.

      Дэрба, дэбра, дэрбіна, дрэба – хударэбрына; яшчэ – няўвішная. Такая дэрбіна, аж рэбры бражджаць. А мая во якая дэрба, ні да чога.

      Егімора, гімора – пачвара; яшчэ – непрыгожая жанчына. Спі, неслух, а то егімора прыдзіць. Анця – гімора чыстая, а глядзі ты, якога хлопца забратала.

      Еданіна – ежа, едзіва. Еданіны было – хоць пуза расперажы.

      Еджанае – тое, што ўжо елі, спытвалі. Смятана ў слоіку няеджаная, запраўляй халаднік.

      Езданіна – язда, паездзіны. Лепі дрэнная езданіна, нячым добрая хаданіна.

      Јменка – бульба на спажытак. Еменка на емя, а семенка на семя.

      Ендза – хто енчыць. Ад гэтай ендзы й сам заплачаш.

      Енкат – енк. Каго ўжо там б’юць, што енкат такі стаіць?

      Есціся – зацята брахаць, звáдзіцца. Усю ноч сабакі еліся, не давалі спаць.

      Ешчы – добры на ежу. Парасёнак папаўся ешчы, нейкая скварка к зіме будзіць.

      Ёкат – екатанне. Хваціла ёкату, пакуль яго ўгаманілі.

      Ёлкае – гаркаватае. Леташняя сала ўжо ёлкае, ялчыць на языку.

      Ёўня – халодная гаспадарчая будыніна. У хаці, як у ёўні.

      Жабурынне – жабіна ікра. У жаб нораст пачаўся, жабурыння поўная сажалка.

      Жаласнік – той, хто спачувае, жалее. Жаласніца знайшлася, хочаць заплакаць, ды ня ўмеіць.

      Жаркота – гарачыня. Надаела нашай гаспадыньцы жаркота-пякота.

      Жáрнуць – ударыць з усёй моцы. Мой убытак, твой прыбытак, дай раз жарнуць паміж лытак.

      Жарсцвяк – пясок, жарства. Нічога не расло – адзін жарсцвяк на гародзі.

      Жаўжаняткі – малыя жвавыя дзеткі. Для маткі роўныя ўсе жаўжаняткі.

      Жаўцяк


Скачать книгу