Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор Барадулін

Читать онлайн книгу.

Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна - Рыгор Барадулін


Скачать книгу
быў, такі карапунька.

      Каратэлька – гатунак морквы. Ляху каратэлькі пасадзіла, яе добра ў капусту крышыць.

      Караўка – каравая, брудная, каляная ад гразі анучка. Здымі гэтую караўку – пасцялі чысты настольнік.

      Карбљнец – карбункул, скула. Каб на цябе карбунец сеў!

      Кармінá – корм. Карміны гэтай можна было нанасіць на ўсю зіму.

      Карнавухі – з кароткімі вушамі. У карнавухага сабакі дарогу пытацца.

      Карнáты – без хваста. Сабака ты карнаты. Каровіна – ялавічына. Тут давалі нейкую каровіну, а там адны рэбры.

      Каруза – прыставала, надаеднік. Як прычэпіцца да каго каруза, не адстаніць. Такая каруза як смала прыстаніць – не адчапіцца.

      Кархавінне – жабіна нераставанне, жабурынне. Поўная сажалка кархавіння.

      Карчанець – зябнуць, слаба гнуцца (пра рукі). У проламцы лайно палашчу, рукі карчанеюць, нічога не ўзяць імі.

      Карыкатурыцца – вычварацца. Што ты карыкатурышся, ты й так не красунчык.

      Карынá – кавалак кары. З моцнай карыны можна й падэшвы зробіць.

      Карэлая – брудная. Карэлую сарочку надзеў і хварсіць. Ідзі чыста, не йдзі карэла, ненавіджу мужыкоў, якія карэлыя ходзюць.

      Карэлікі – брудная вопратка. Абрыдла мне ягоныя карэлікі мыць, вечна п’яны, у лужынах качаецца, як парсюк.

      Карэннік – кошык з каранёў. У карэнніку добра бульбу насіць – трывалы.

      Касавільна – кассё. Так улёг касіць, аж касавільна трашчыць.

      Касмаўка – невялічкі ахапачак. Касмаўку сена пад паху – і дахаты.

      Касљрыцца – хмурыцца, хмарыцца. Дождж, можа, і будзіць, з раніцы касурылася.

      Касцёр – града дроў. Складзі дровы ў касцёр, хай ня мокнуць.

      Катáнка – скручаная скароміна. Дала яму катанку здору на закрасу.

      Катлянець – спаць з перапою (наліўшыся, як кацёл). Прыпаўзець дамоў і ўсю ноч катлянеіць.

      Катовы мљдкі – зёлка кашачыя лапкі. Калі ў сцяну ўторкнуць катовы мудкі, яны ўсю зіму стаяць. Усе травы зніцелі, выпетралі, адны катовы мудкі рудзеюць пухнáта.

      Каціхí – катахі, кацёлкі. Па вуліцы конскія каціхі валяюцца, не прайсці.

      Кашлюн – хто дужа кашляе. Малы кашлюн усю ноч спаць не даваў.

      Квасíны – ападонне ад квасу. Як быў квас, тады не было вас, а як засталіся квасіны, і вас чэрці пананасілі.

      Квачак – маленькі пэндзлік. Квачакам добра сценку бяліць.

      Кволіцца – шкадаваць сябе, песціцца. Німа чаго кволіцца, трэба робіць.

      Квякат – прыглушаны гук ад удараў. Б’юцца – аж квякат ідзець.

      Квякнуць – ударыць вобзем. Як квякнуў задзіраку, з таго й дух вон.

      Кезік – мурлыканне, курня. Кот зацягнуў свой кезік.

      Кешкацца – валаводзіцца, таптацца. Кешкаецца-каламешкаецца, ніяк з хаты ня выбірацца.

      Ківок – п’яны. Ківок ківаіцца на вуліцы цэлы дзень.

      Кілун – кнор. Свіння на кілуноў паднялася. Кілуніна – сала з нявыкладзенага (нявылегчанага) парсюка. Як закусіш кілунінай, аж салаўі на душы пяюць. Кілунінай закусіць – і пяршак як квасок здасца.

      Кірмашовікі – пярэднія зубы.


Скачать книгу