Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор Барадулін
Читать онлайн книгу.мая, людзям падмана…
Клы́шні – ногі. Як малая захварэла, дык матка клышні свае падняла, да ўрача пабегла.
Клюкатаць – кіпець. Вар аж клюкочаць.
Клћваць – ледзьве жыць, ліпець, знямоглець. Дзед ужо чуць кляваіць, на паповы сані збіраецца.
Кляты – праклёны, кляцьбёны. Ужо кляла яго мёртвымі клятамі. (Праклінала на смерць.)
Кляўшы́ць – біць, лупцаваць. Адвёў у цёмны кут і кляўшыць малога, а той маўчыць.
Кнігі – лёгкія ў жывёлы. Па такой пыльнай пашы пасуць, што ў Гілёні ўсе кнігі пяском забіла.
Кнораз – кнур. Яшчэ малы, а ўжо як кнораз бегаіць.
Колам – аблогай, нечапана. Увесь гарод колам ляжыць, німа каму робіць.
Комшыць – камячыць. Скомшыў газеціну й у «шпакоўню» пабег.
Конік – доўгая лава пад кут, ад стала да парога. Пра памерлага кажуць: на коніку ляжыць.
Корнік – хто вядзе плыты, сплаў. Ганкí (плыты) ў Рыгу ганяў, корнікам быў.
Корх – мера на шырыню далані. Давай змерым кій кархамі. Уручча ў Мікіты два кархі й два пальцы.
Кохлік – коклюш. Кохлік яго забіў, алі-ткі выжыў, галадуха яму яшчэ болі на вушы пала.
Крадзјцтва – крадзёж, пакража, рабаванне. У крадзецтва кінулася твая дачка.
Крайнјй – неабходней, пільней. Давай, каму крайней трэба.
Крапáць – начыняць кілбасы, пхаць пальцам у кішку праз пярсцёнак, спецыяльную як бы лейку, альбо праз мясакрутку. Троху кілбас накрапала, малы быў падсвінак. Кола крапанай кілбасы суседцы аднясла.
Крапосць – моц. Дзеры й ломам білі, алі яны не паддаліся, – ты падумай, гэткая крапосць.
Красняк – здаровы, ружовашчокі. Яшчэ такі красняк, а ўсё кволіцца.
Красулля – прыгажуня. Прыехала гэная красулля й усіх хлопцаў звяла.
Кратавінне – нарытыя кратамі купкі зямлі. Увесь гарод у кратавінні, як завёўся крот.
Кратацца – рухацца. Як бы цяжка ні было, трэба кратацца, каб жыць.
Крок – шырынка. Зашпілі крок, а то пітуха свайго згубіш, вылеціць.
Кроклы – кроквы; яшчэ – тыповы, прыродны, характэрны. Глядзіш, к зіме ў сваю хату ўвойдзім, ужо й кроклы паклалі. Кроклы ўжо парашацілі, засталося драніцамі пакрыць – і страха гатова. Сімкін – кроклы жыд, з усіх вылучаіцца.
Круглёвіна – кружляк, круглы кавалак. Дзве круглёвіны здору таплёнага дала яму.
Кругловіна – яма, калдобіна. Дажджы прашлі, і ўсю дарогу кругловіны пабілі.
Кружнíк – скручанае ў круг. Цэлы кружнік дроту валяецца.
Круканосы – гарбаносы; нос, як у крука. У Праксэды сын круканосы, а мужык з кірпатым носам.
Крупяная – з круп. Кашы крупяной наварыла, укруціла ў фуфайку, каб ня стыла.
Крутадушнік – няшчыры, двурушны, крывадушны.
Німа яму веры, крутадушніку, вечна душой круціць.
Крутарог – з крутымі (гнутымі) рагамі (казёл); яшчэ – мужчынскі струмант. Ёсь у мяне крутарог, што шавеліць паміж ног.
Крутуха – порсткая жанчына; яшчэ – полькакрутуха. Яніна такая крутуха, на месцы ня ўседзіць ні хвіліны. Так уляглі ў польку-крутуху, – духі вон!
Круцікі