Жыцьмем. Анатоль Вярцінскі

Читать онлайн книгу.

Жыцьмем - Анатоль Вярцінскі


Скачать книгу
іншы капыл – ужо не здолее, бо свядомасць народа, культурнасць яго стаяць вышэй усякай сілы.

Цётка. Успаміны пра паездку ў Фінляндыю(1914)

      …Перачытаў я ўспаміны Цёткі.

      Мела рацыю яна ўсё-ткі?

      А што ўяўляе сёння Суомі?

      Народ ветлы, хоць і суровы —

      гэтыя колішнія «сумаляйны»**?

      Цябе прынялі, як і Цётку прымалі?

      Частуюць духмянаю кавай ласкава?

      Не дэфіцыт там – добрая кава?

      Не стаіш у чарзе

      $$$$$$$$то на адной,

      $$$$$$$$то на другой назе,

      з позіркам згаслым,

      $$$$$$$$то за войтай-маслам,

      то за майтай-млекам,

      свежым ці квасным?..

      Пачуваеш сябе чалавекам?

      Ну, а ў нас тут такія навіны,

      якія наўрад ці ўявяць фіны.

      Загадана нейкім кіраўніком,

      каб, ідучы насустрач масам,

      адгон лічылі малаком,

      малако – смятанкаю, вяршком,

      вяршкі – смятанай,

      смятану маслам,

      а тварожную масу – тваражком.

      Яшчэ ёсць пункт у тым дэкрэце

      (назва яго: «Аб здаровай дыэце»),

      каб не штодзень той завозілі харч,

      а, ідучы зноў насустрач масам,

      яго «выкідвалі» толькі часам —

      каб бегалі масы па чэргах наўскач.

      Дэкрэт набывае сілу ГОСТа.

      Ім дзве праблемы рашаюцца проста —

      атлусцення і вялікага поста.

      (Адзін знаёмы мне выдаў сакрэт:

      у епархіі хваляць той дэкрэт.)

      Ёсць і яшчэ адна навіна:

      не страшная нам любая вайна,

      бо так мы ўзмацнілі сваю ПВО,

      што ПВО наша сёння – во!

      Калі хто пасягне на наш статус-кво,

      біць будзем у вока, а не ў брыво!..

      Пра Нямігу пісаць не бяруся.

      Проста баюся… Ты, пэўна, у курсе?

      Нешта ідуць адна за адной

      беды на нашай Беларусі.

      Прызнайся, сумуеш часам па ёй?

      Не-не ды сасніцца родны кут?

      А нам дык цябе не хапае тут.

      Учора набраў машынальна твой нумар.

      Але ў адказ усё той жа зумер,

      той жа усё сігнал кароткі.

      Мабыць, таму і звярнуўся да Цёткі…

Травень 1999 г.

      Пярэчанне

      Іронія лёсу. Грымаса лёсу…

      Чаго ж ты іранізуеш, лёс?

      Ты ж сам дараваў нам такі воз:

      калёсы ёсць – няма атосаў,

      атосы ёсць – прапаў хамут…

      Чаго ж грымаснічаць ўжо тут?

1999

      Рэпліка ў палеміцы

      Рытуальныя рухі ды скокі…

      А патрэбны рэальныя крокі.

      Ну так, былі ў нас апосталы слаўныя.

      Ды сёння патрэбны мужы дзяржаўныя.

      Справе адданыя, як і прарокі,

      ды здольныя добра пралічваць крокі,

      знаходзіць сродкі выратавальныя.

      А то ўсё крокі рытуальныя…

1999

      Сцэна на плошчы

      Мужчынам прасцей тут – у іх кулакі, жаўлакі.

      Дый глоткі у іх зладжаны крыху


Скачать книгу

<p>*</p>

«Балотныя людзі» (фін.).