Сэрца мармуровага анёла (зборнік). Людміла Рублеўская

Читать онлайн книгу.

Сэрца мармуровага анёла (зборнік) - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
сонца. Ён усё яшчэ не ўцяміў. А яна гаварыла – аж перахоплівала голас:

      – Няўжо трэба тлумачыць? Мы загінем! Праз тыдзень, заўтра, пазаўтраму! І першага пацягнуць цябе! І ты ніколі… Мы з табой ніколі… Гэта ж горай за смерць! Два гады знаёмыя. Няўжо ты такі сляпы?

      Ён верыў і не верыў. Варухнулася страшнае, здрадлівае – хоча пабыць каралевай! Але Марылька, як пачуўшы ягоныя думкі, тупнула нагой:

      – Ды не абыходзіць мне тваё каралеўскае паходжанне!

      І раптам… заплакала. Закалаціліся худзенькія плечы. Ён ні разу не бачыў, каб незалежная Марылька, якая папросту спраўлялася са сваімі выхаванцамі – былымі беспрытульнікамі, плакала. Ён нясмела пагладзіў яе даланёй па мокрай шчацэ… І адчуў, як па яе целе прайшлі дрыжыкі… Такія ж, як у яго – ад дотыку да яе…

      – Дурненькі…– прашаптала яна і так зірнула ў яго сінія вочы, што ўсе ягоныя сумневы расталі бясследна.

      Іх узялі ўсё-ткі не праз тыдзень – праз тры месяцы.

      Следчыя шчыра рагаталі над спробай пяці студэнтаў стварыць Каралеўства Беларусь. Справу, аднак, засакрэцілі да неверагоднага. Усе, хто меў да яе дачыненне, мусілі быць знішчанымі. Асабліва здзекаваліся над патэнцыяльным каралём. Ён выявіўся надзіва ўпартым. Нават схітрыўся збегчы падчас перасылкі. Ратуючыся ад пагоні, загінуў.

      Пальміра Мрачкоўская ў бамбёжку 1941 года згарэла разам са сваім дамком ля Кальварыі – не хацела пакідаць карціны.

      На папялішчы доўга збіраліся бадзяжныя сабакі і каты.

      Сібірскія крумкачы

      Зэк № 1-756 у калоне гэткіх жа, як сам, дахадзягаў цягнуўся ў свой барак.

      Адзінае, што вылучала гэтага зняволенага, – вялікая птушка, што сядзела ў яго на плячы, як чорны анёл-ахоўнік.

      Гэта, вядома, быў непарадак, і гады тры таму птушка зрабілася б мішэнню для канвойных, а зэк «загрымеў» бы ў БУР – страшную лагерную турму.

      Але за апошнія тры гады, пасля смерці «галоўнага кормчага», тут усё змянілася. Ахова ўжо не ведала, як трымацца са сваімі вязнямі. Амаль кожны дзень кагосьці з іх даводзілася выпускаць на волю. А пры пераходзе з катэгорыі быдла ў катэгорыю чалавека былы зэк мог пераўтварыцца ў кагосьці вельмі ўплывовага і паважанага, напрыклад, генерала і Героя Савецкага Саюза, як гэта адбылося ў мінулым месяцы. І ахоўнікі моўчкі цярпелі крумкача.

      Вязень падабраў яго паўмёртвым птушанём. Тады найбольш абурыліся іншыя зняволеныя – дадаваўся новы ядок. Але калі крумкач падрос, самі пачалі яго падкормліваць.

      А ўладальніка крумкача ўсё не вызвалялі. Зэк № 1-756 не скардзіўся. Яму і так пашанцавала. Ён пражыў ужо дваццаць пяць лішніх гадоў на гэтым свеце. Тады, пасля ягонага адчайнага ўчынку, пра які не хочацца ўспамінаць, яго на нейкі час вызвалілі. Потым – вайна. Войска Польскае. Ваяваў добра, бо ўжо не шкадаваў жыцця, купленага занадта дарагой цаной. Потым – цэлых два гады, калі здавалася, усё самае благое – за спінай і можна пачынаць нармальнае жыццё. Ён нават зноў пачаў пісаць вершы. І з горыччу разумеў, што ім ніколі не ўзляцець да вышыні вершаў таго, сінявокага, які загінуў. І зноў – савецкі лагер…

      У


Скачать книгу