Сэрца мармуровага анёла (зборнік). Людміла Рублеўская

Читать онлайн книгу.

Сэрца мармуровага анёла (зборнік) - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
імперыі не стала. Ну і тут яшчэ цэлы стос дакументаў – выпіскі, даведкі ды іншая трасца. Твой продак, вядома, бастард, незаконнанароджаны. Але іншых нашчадкаў Канстанцін ХІ не меў. Дарэчы, яго пляменніца выйшла замуж за расійскага цара Івана ІІІ, так што ты маеш сваяцтва з расійскай каронай.

      Міхась самазадаволена складаў паперы.

      – Па-мойму, пераканаўча! – радаваўся Цыпрыян. – Гэта вам не рэспубліка, якую можна прыдушыць, і ніхто ў свеце не зварухнецца! Беларускі кароль з імператарскай крывёй у жылах! Такое нават цёмны вясковы дзед зразумее! І ў свеце прызнаюць як міленькія!

      – А ці не дурні мы? Камсамольцы-манархісты… – спахмурнеў Міхась. – Ставіць сёння на манархію? У той час, як па ўсім свеце яны разбураюцца. Толькі што пазбавіліся ад «памазанніка», які беларушчыну жыўцом у зямлю закопваў, ствараючы «Северо-Западный край»…

      – Пры чым тут сапраўдная манархія? – абурыўся Янук. – Беларускі кароль – проста сімвал, штандар, каб аб'яднаць народ. Да каранацыі і не дойдзе. Мы ж адразу – канстытуцыю… І роўныя правы ўсім…

      Антось нарэшце адкінуў задуменнасць. Яго сінія вочы гарэзна бліснулі.

      – Ну, дзякуй ад жывога штандара! Я не супраць быў бы застацца звычайным паэтам.

      Змоўшчыкі загаманілі, у кожнага выявіліся бліскучыя стратэгічныя планы.

      – Але, сябры, хоць можам цяпер смела брацца за справу, трэба памятаць пра непрыемную акалічнасць, звязаную з любой манархіяй, – сурова загаварыў Міхась. – Ідэя манархіі існуе, пакуль існуе манарх. Няма нікога хоць з кропляй крыві дынастыі – усё скончана. І калі Антось загіне… Яго няма кім замяніць.

      Усе трывожна паглядзелі на Антося. Нібыта ўбачылі першы раз. Іх кароль, аказваецца, – высокі, гожы, з наіўнымі сінімі вачыма і суровым ротам… Адна Марылька, сцямнеўшы тварам, глядзела на чорна-залатую зямлю.

      Антось няёмка рассмяяўся:

      – Світу да мяне прыстаўце… Целаахоўнікаў. Глупства гэта! Нікуды я не падзенуся. Яго каралеўская вялікасць умее цыраваць адзежу, секчы дровы і можа пастаяць за сябе.

      Міхась зноў дастаў з кішэні паперы, задумліва паглядзеў на іх.

      – Вось што… Я зраблю копіі, і мы іх дзе-небудзь схаваем. Бо калі даведаюцца… тыя, з іх станецца знішчыць нават самі крыніцы. І… беражы сябе, Антось. Залішне нагадваць, але… Да апошняга ніхто больш не павінен ведаць сапраўднае імя беларускага караля. Ты, Антось, не павінен раскрывацца нават нашым аднадумцам.

      З таполяў зноў з карканнем узляцелі вароны.

      – Кыця-кыця-кыця!

      У аддаленні, па дарожцы ад касцёла, рухалася цётка ў вялізным капелюшы. За ёй бегла з дзесятак бадзячых катоў.

      – Статс-дама Пальміра Мрачкоўская з пажамі! – захіхікаў Рыгорка.

      Яго смех падхапілі астатнія хлопцы, нехта дурасліва замяўкаў. Дзівакаватая жонка тутэйшага доктара была асобай вядомай.

      – От разумнікі! – спыніла рогат Марылька. – Гэтая кабета не толькі сабак ды катоў прыкармлівае. Яна суседскіх дзетак за так


Скачать книгу