Сэрца мармуровага анёла (зборнік). Людміла Рублеўская

Читать онлайн книгу.

Сэрца мармуровага анёла (зборнік) - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
выпадак, калі не вернецеся? Гаспадар памаўчаў, пагладзіў шаблю, што ляжала на стале.

      Простую шаблю, без упрыгожанняў, толькі з чаканным малюнкам на дзяржальне – вершнік на кані, з узнятым мячом.

      – Выхавайце майго сына так, каб ён у падобным жа выпадку, як і я, не вагаўся, як належыць учыняць.

      У дзверы зноў пастукаліся.

      – Пане, атрад гатовы. Пан Сташынскі чакае на двары. Пані Дарбутава спахмурнела:

      – Нашто ты вязеш з сабой гэтага хлапчыску, Андруся Сташынскага?

      – Ён мужчына. І ён ліцьвін. Шкадаванне недарэчы. – Пан Гаштольд паклаў рукі на плечы жонцы, зазірнуў у яе зялёныя-зялёныя вочы. Суровасць на хвілю пакінула яго. – Напэўна, табе трэба было выйсці за аднаго з тых, хто зараз ладзіць балі…

      – Я рада, што выйшла за цябе… Голас пані мімаволі здрыгануўся…

      – Настуся! Прабач… Я так і не ўпаляваў для цябе срэбную лісіцу, як колісь абяцаў…

      Ён – у чорным, і яна – у смарагдавым… На хвілю яны засталіся зусім адны ў свеце – па-за жыццём і смерцю… Але на калідоры чуліся галасы. Тады мужчына зняў з пальца металёвы пярсцёнак і надзеў на палец жанчыны.

      – Перадасі сыну, калі яго пастрыгуць у падлеткі.

      Атрад быў невялікі – дваццаць узброеных вершнікаў. Пані Настасся стаяла на высокім ганку з драўлянымі калонамі, накінуўшы паўзверх смарагдавай сукні ваўчуру, падбітую зялёным сукном. Андрусю Сташынскаму жанчына, захутаная ў пышны мех, падалася такой маленькай, бездапаможнай і прыўкраснай, што захацелася нечым суцешыць яе… Як у песні – «месячык з неба, зорку з палонкі – для пекнае пані, для чужое жонкі…».

      Але пані глядзела на мужа. А той азірнуўся на яе толькі адзін раз – калі ўжо сеў на каня.

      – Калі я не вярнуся, не марнуй сябе жалобай. Не пазбягай добрага шлюбу.

      – Я буду чакаць сустрэчы… На гэтым свеце – ці на тым. Снег ля дарогі блішчэў, быццам футра срэбнай лісіцы… Сейм прагаласаваў вярнуць княству некаторыя прывілеі.

      Можна было больш не бунтавацца. Шкада, гэтага не зразумелі асобныя гарачыя галовы. Мала ім прывілей, а заманулася незалежнасці ад Кароны. Такія бунтаўшчыкі не былі патрэбныя ні Кароне, ні Літве.

      Шляхціц Гаштольд Дарбут за «няіставыя ўчынкі»супраць польскіх войскаў быў прысуджаны да зняволення ў вежу. Ад чаго ён памёр там, судовыя паперы не расказваюць. Занатавана – «па волі Божае».

      Пані Дарбутова засталася ўдавой. Суседзі празвалі яе «чорная пані» – дзівачку бачылі толькі ў чорных «сармацкіх» строях.

      Пра маладога Андруся Сташынскага ніякіх звестак гісторыя не захавала.

      Калі разбіваюцца крыжы…

      Першыя таполевыя сняжынкі плылі па скверы маленькімі прывідамі.

      – Вось тут быў склеп… Тут і тут…

      Кастусь вадзіў пальцам па аркушы з акуратна перамаляваным планам.

      – Дарэчы, бабуля перадала табе піражкі… З капустай, – ён дастаў з джынсавага заплечніка каробку ад вафельнага торта, загорнутую ў чорны пакет. – Ад Карла Карлавіча сардэчнае «кар».

      – Яшчэ цёплыя… – Магдаліна не


Скачать книгу