Сэрца мармуровага анёла (зборнік). Людміла Рублеўская

Читать онлайн книгу.

Сэрца мармуровага анёла (зборнік) - Людміла Рублеўская


Скачать книгу
можна.

      Толькі магілы ёсць у мяне.

      Траву па-над імі вецер кране,

      І адгукнуцца сурмы нябёс.

      Як над магілаю дрэва – мой лёс.

      Я паўтараю вашы сляды,

      Я разбіраю почырк сляпы,

      Кветкі сплятаю, словамі ўю. і?

      Я вас не бачыла. Я вас люблю.

      Яна чытала яшчэ і яшчэ. Кастусь не лгаў. Ён не захапляўся, не рабіў заўваг. Сядзеў і слухаў. Што тут такога? Птушка спявае. Таполя рассявае белы пух. Магдаліна чытае свае вершы.

      – Запомні,– амаль жорстка сказаў Кастусь. – Цябе не павінна турбаваць, што скажу я ці хто іншы. Слухай сябе. Ты яшчэ дзіця. Але ў цябе пачалі расці крылы. А яны альбо ёсць – альбо іх няма. І ніколі не будзе. Імітацыя палёту, папяровыя самалёцікі, вышыня трыбуны відочныя гэтак жа, як відаць, што чалавек сляпы… Не бойся і не саромейся сваіх вершаў. Яны крылатыя істоты.

      – Але мне страшна, – прашаптала Магдаліна. – Чамусьці тое, што да мяне прыходзіць, такое сумнае… Можа быць, гэта ад таго, што я пачала пісаць на беларускай мове?

      – У рускага паэта Георгія Адамовіча ёсць выказванне: «Грусть мира поручена стихам. Не будьте же изменниками». Так што не бойся. І… пачытай яшчэ.

      А па скверы ішоў Марк Ялецкі. Нібы не заўважыўшы Сташынскага, загаварыў да Магды:

      – Добра, што тваю сукенку відаць за квартал. Я, між іншым, столік у кавярні замовіў. А ты… – павярнуўся да Кастуся, не хаваючы раздражнення, – адчапіўся б ужо ад дзяўчыны.

      Кастусь узняўся з вінаватым выглядам, ускідаючы джынсавы заплечнік за спіну.

      – Прабач, Марк… Але я не ведаў, які ў вас дзень, пакуль Магдаліна не прызналася. Віншую вас.

      – Кастусь! Вы на Кальварыю? – затрымала яго Магда і зірнула на Марка такімі зялёнымі вачыма, што пярэчыць было нельга. – Марк! Пойдзем з ім! Гэта апошні след!

      У шатах дрэў сноўдалі вароны. Усе планы былі дарэмныя. Нябожчыкаў тут пачалі хаваць нашмат раней, чым месца сталася афіцыйнымі гарадскімі могілкамі. Гэта быў некропаль-лабірынт, дзе магілы былі над магіламі, а памяць жабравала на пагосце.

      На Кастусёвым плане значылася тры склепы справа ад касцёла. Ад аднаго застаўся падмурак, на месцы другога – паўзарослая яміна ад бомбы. Трэці, ацалелы, не меў блакітнага трохкутніка. На сметніцы ля цаглянай сцяны валяліся ржавыя крыжы, парудзелыя вянкі і расколатая мармуровая пліта з магілы былога мінскага губернатара. Карціну дапаўнялі свежыя яміны і барозны, быццам тут нядаўна гізавала сям'я дзікоў.

      – Ну, што, будзем магілы Кастусёвай драцінай пароць? – з'едліва азваўся Марк. – Аррыгінальна я святкую заручыны.

      Кастусь моўчкі садраў газеты са сталёвага «шчупа» – штыраў метр даўжынёй, з разметкай і завостраным канцом. Магда ўявіла, як гэты завостраны канец уваходзіць у мяккую магільную зямлю і ў… Не, далей лепш не дадумваць.

      – Давайце напачатку ў той, ацалелы, склеп!

      – Прыкметы не супадаюць, – змрочна сказаў Кастусь. – Дый і мінулы раз замок вісеў. У тым склепе трунары ды прыбіральшчыкі свае прылады звалілі.

      – Склеп перабудоўвалі – увесь як у латках. Наверсе,


Скачать книгу