Трэцяе пакаленне. Кузьма Чорны

Читать онлайн книгу.

Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны


Скачать книгу
тым самым лесе ехалі дзве сялянскія фурманкі. На пярэдняй фурманцы сядзеў чалавек сярэдніх год, у чорным фрэнчы, і з ім два чырвонаармейцы з вінтоўкамі. Чалавек таксама меў пры сабе вінтоўку. На другой фурманцы ехала трое чырвонаармейцаў. У тым месцы, дзе фурманкі выязджалі на палявую дарогу, лес канчаўся страшэннай гушчарнёй. Тут, пры сцяне старога лесу, ішла града маладога ельніку. Праз гэтую граду, здаецца, нельга было прабрацца. I от з гэтага густога зарасніку з дзвюх фурмана не зводзіў вачэй чалавек. Ён вельмі пільна выглядаў фурманкі і людзей на іх. Ён глядзеў на іх, аж пакуль яны не схаваліся недзе на Скуратовічавым хутары. Тады ён развалістай паходкай рушыў у глыб лесу. Там ён стаяў, прыпёршыся да дрэва, і гаварыў:

      – Можна было б думаць, што гэта дэзерціраў шукаюць, але чаго з салдатамі прадразвёрсны камісар едзе? А калі ён едзе глядзець, колькі браць развёрсткі, дык нашто яму гэтулькі салдат?

      – Можа, гэта не прадразвёрстчык? – пачуўся голас з-пад куста.

      – Ён, я яго пазнаў.

      – А куды яны паехалі?

      – На ваш хутар. – Тут ён зірнуў пад куст, дзе камячыў губамі недакурак Толік Скуратовіч. Усхапіўшыся, Скуратовіч сказаў:

      – Нашто яму салдаты? Як вы не можаце здагадацца? Тады ўночы, некалькі дзён таму, як я хадзіў дадому па хлеб, бачыў і чуў, як на наш хутар прыязджала іх цэлы атрад – дэзерціраў шукалі. Мяне шукалі! Я стаяў пад грушаю ў полі і слухаў. Значыцца ведаюць, што я не іду ў іхняе войска і хаваюся. А калі яны цяпер паехалі па развёрстку, то думалі: дзе ёсць дэзерціры, то там могуць і развёрсткі не даць. Чулі?

      – А чаму ім канешне так думаць? – падаў голас нейкі баязлівец.

      – Дурань ты! Чаму ім не падумаць, што мы ім можам галовы паскручваць!

      Пасля маўчання яшчэ голас:

      – Чыя чарга сёння па хлеб ісці?

      Гэта ўсё іхні баязлівец стараўся трымацца мірнага тону. Толік Скуратовіч гарнуў сваё:

      – Нам трэба падацца бліжэй да дарогі. Ідзе ноч. Пры дарозе быць трэба: можа, каго бараніць прыйдзецца.

      – Каго?

      – Можа, ужо майго бацьку аграбілі?

      – Чаму так раптам?

      – Аграбяць і твайго, не бойся ты гэтак.

      Ці сапраўды яны мелі на думцы «бараніць каго-небудзь», ці не, але даволі таго, што сапраўды падышлі бліжэй да дарогі. Пачынаўся вечар. Калі на дарозе было яшчэ відна, то пад ельнікам ужо гусціўся змрок. На самую дарогу яны не выйшлі, толькі адзін з іх лёг на мох за другім ад дарогі кустом. Ім проста карцела ўбачыць, ці выедзе і калі з хутара «прадразвёрсны камісар».

      Тым часам з боку хутара ўсё было ціха. Ніхто адтуль не ехаў і не ішоў, хоць там і не было спакойна. Гадзіны за дзве да прыезду камісара і чырвонаармейцаў пачалася звычайная ў гэтыя дні згрызота. Праўдзівей кажучы, «грызлася» толькі сама Скуратовічыха. Зося толькі слухала і найбольш маўчала. Яна нядаўна вярнулася на хутар, Скуратовічыха так гаварыла:

      – Трэба ж мець розум! Як гэта можна, ты ж не малая! Як жа гэта так угаварыцца, што адразу расказаць усё! Ты сама кажаш, што ў цябе гэта ненаўмысля выйшла,


Скачать книгу