Трэцяе пакаленне. Кузьма Чорны

Читать онлайн книгу.

Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны


Скачать книгу
якія ўвішны Сэдас ухітраўся аднекуль даставаць, там прадаваліся Скуратовічавы мёд і сала.

      Але адбылася другая рэвалюцыя, і прадпрыемства пайшло дагары нагамі, а ўсе ўдзельнікі яго пашыліся ў свае норы, як рудыя мышы. Як прыйшлі былі палякі, Скуратовіч падняў галаву. Сын Анатоль уцёк з Чырвонай Арміі дадому, і гэта давяршыла радасную сямейную ўрачыстасць. I навокал усё пайшло інакш. Сэдас зрабіўся вялікім чалавекам. Перш за ўсё ён ужо сам стаў кіраўніком панскага маёнтка. Гаварылі, што пан яму падараваў зямлі і ён мае намер завесці ўласную дамоўку, чакае толькі, калі ўсталюецца непарушны парадак (як будзе скончана вайна з бальшавікамі). Пасля ён стаў як бы нейкім начальнікам. Адзін раз вясковы чалавек сказаў на рынку пра Сэдаса, што «наўрад ці можна дзе яшчэ знайсці такога панскага падбрэхача». To не паспеў той чалавек з’явіцца дадому, як паліцыя тут жа яго схвастаў нагайкай і заявіў, што не кожнага дазволена абзываць падбрэхачам. 3 паліцыянтаўскага пастарунку Сэдас і не вылазіў. Наводзіў ён паліцыянтаў на кожнага, калі дзе хто якое не зусім трывалае слова скажа. Сэдас уеўся людзям у косці так, што (гэта было ўжо цяпер, за некалькі дзён да спаткання Кандрата Назарэўскага з Скуратовічам) перад самым адыходам польскага войска яго лавілі, падпільноўвалі, каб не выпусціць жывога з рук. Але ён паспеў выехаць разам з панам. Шмат хто з вяскоўцаў чухаў патыліцу з прыкрасці, што не ўдалося якога-небудзь знаку пакінуць на Сэдасавай асобе на вечную памяць.

      – Гэта ён зняты на фатаграфіі над камодам у Скуратовіча?

      – Ён, – адказала дзяўчына.

      Яна гаварыла ўжо з нейкай заўзятасцю, старалася расказаць усё, давесці да ведама Назарэўскага нават усё самае дробнае. Яна як бы думала, што гэты чырвонаармеец адным махам рукі, адным сваім словам навядзе ва ўсіх гэтых справах парадкі. Ёй больш не трэба будзе варочацца на Скуратовічаў хутар, недзе там, за граніцай, зловяць Сэдаса і прывядуць сюды. Бо тут жа яго лавілі, а ён уцёк. Дзіцячая наіўнасць зноў пачала з’яўляцца ў яе скрозь спакойную сталасць. Так яна гаварыла з Назарэўскім. Ён хацеў сказаць ёй што-небудзь добрае, ласкавае. Скуратовіч увайшоў у хату. Ён убачыў Зосю.

      – Ты прыйшла?

      «Паспрабуй абараніць яе цяпер перад Скуратовічам, – думаў Кандрат Назарэўскі, – то ёй яшчэ горш будзе». I ён загадаў Скуратовічу ехаць далей. На развітанне ён працягнуў Зосі руку з пачуццём вялікай прыхільнасці, як быццам яны заўсёды ведалі адно аднаго.

      – Можа, калі трапіцца быць у маім горадзе, то заходзьце. У мяне дома бацька і сястра малая. Запомніце вуліцу і нумар дома.

      Даючы ёй адрас, ён мала спадзяваўся, што яна сапраўды калі-небудзь завітае туды. Але ён шукаў сказаць ёй што-небудзь такое, каб яна адчула яго да яе прыхільнасць, а майстар на слова ён не быў.

      Скуратовіч павёз Назарэўскага. Праехалі рэчку, уехалі ў лес. Лес рос на нізкім месцы, месцамі ішлі забалочаныя паляны. Скуратовіч пачаў гаварыць:

      – Бачыце рэчку? Яна шырэе нейк раптам. Яшчэ каля


Скачать книгу