Трэцяе пакаленне. Кузьма Чорны

Читать онлайн книгу.

Трэцяе пакаленне - Кузьма Чорны


Скачать книгу
Ён глядзеў на Ірынку, і сэрца яго пачынала сціскацца. Яму стала яшчэ горш, калі ён убачыў, што Ірынка выцірае слёзы. Поезд крануўся, і Ірынка пабегла побач вагона і ўсё махала рукой. У гэтую хвіліну яна зусім не падобна была да дзіцяці. Гэта быў дарослы чалавек. Брат не мог махнуць у адказ ёй рукой: рукі яго былі моцна прыціснуты натоўпам. Выган з Ірынкай астаўся далёка, ужо нават не відаць было разбураных гарадскіх муроў. У вагоне, мусіць, чырвонаармейцы заспявалі песню. Кандрату Назарэўскаму хацелася прабіцца туды, але гэтага нельга было зрабіць. I ён астаўся на шмат станцый стаяць так. У думках яго пачало праясняцца. Перад поездам шырока разыходзіліся чыстыя далягляды. Так Кандрат Назарэўскі зноў ехаў у першую ў свеце вялікую Армію.

      II

      У той час, калі Кандрат Назарэўскі, пахаваўшы бацьку, цешыў змучаную Ірынку і правіўся ад раны і хваробы, а пасля паехаў у Чырвоную Армію, на Скуратовічавым хутары адбываліся справы, водгаласкі якіх дайшлі да самых нашых дзён. Больш таго, яны паклалі вельмі выразна свой след на лёс некаторых людзей, можна сказаць, герояў гэтага апавядання.

      Раз уночы з таго самага ельніку, у якім Скуратовіч хаваў свае коні, выйшла чалавечая постаць. Было вельмі цёмна і ціха. Яшчэ было не позна. Цёплыя хмары закрывалі неба, навісала чарната. Чалавечая постаць ішла паволі. Толькі не дайшоўшы крокаў дзесяць да дрэва, чалавек убачыў яго чорны сілуэт. Гэта была старая разгатая дзічка на Скуратовічавым полі. Чалавек прыткнуўся да дрэва плячыма і астаўся так, паслухаць і паглядзець. 3 таго боку, дзе быў Скуратовічаў хутар, так, як і адусюль, ішла цішыня. Агонь там нідзе не свяціўся. Паслухаўшы цішыню, чалавек пайшоў проста на хутар.

      Усё было так, як і трэба, як і заўсёды рабілася: як толькі зачарнеўся паперадзе хутарскі плот, каля яго паднялася з зямлі другая чалавечая постаць.

      – Толік, – сказаў гэты другі чалавек.

      – Бацька? Усё добра?

      – Можаш зайсці ў хату.

      Два сабакі, тыя, што кідаліся тады на Кандрата Назарэўскага, павільвалі хвастамі, тручыся аб халявы сваіх двух гаспадароў. Бацька і сын увайшлі ў кухню праз чорныя сенцы. У сенцах абазвалася сонная гусь, сабакі асталіся на двары. Скуратовіч запаліў лямпу; акно, як і заўсёды ў гэтых выпадках, завешана было ватовай коўдрай. Толік закурыў.

      Гэта быў зусім малады хлапец, рослы, здаровы. Можа, ён проста здаваўся маладзейшым, чым сапраўды быў. Ён быў у ботах. I галіфэ і рубашка яго пад шырокім раменным поясам вельмі падобны былі да чырвонаармейскіх.

      – Тут так, – сказаў бацька сыну, – зноў выклеілі ў мястэчку паперу і кажуць, што гэта ўжо апошняя. Хто з дэзерціраў пасля ўжо і гэтай паперы не з’явіцца, таго аддадуць пад суд. А хто ў тры дні з’явіцца, таму нічога не будзе.

      – Нічога не будзе, акрамя таго, што пагоняць у часць. Дзякуй ім за ласку, – флегматычна заўважыў сын. – Я чытаў гэтую іх паперу, хай яны яе спажываюць самі.

      – Яно ж гэтак, – згадзіўся бацька. – Гэта адно, каб перабыць гэтыя часы, перахавацца, а там бог бацька. Кажуць,


Скачать книгу