Вяртанне Ліліт. Юлія Шарова
Читать онлайн книгу.гадзінку на працу над сваім блогам, пасля чаго ўрэшце ўпаду ў ложак і засну.
Посуд я памыю заўтра. Галаву таксама.
30
Радыкс: асцэндэнт у Вадаліве
У «Цэнтральным» на стойцы ў гэты час ужо шыхтаваліся пластыкавыя кухлі піва. Публіка, страшнаватая з выгляду для недасведчанага назіральніка, але цікавая тым, хто быў «у тэме», напаўняла фае ўніверсама сцішаным гоманам. Тут не лаяліся, не буянілі і не ўчынялі нічога такога, дзеля чаго варта адарваць ад сузіранняў шаноўную міліцыю.
Мілана ўвайшла ў «Цэнтральны» і стала ў чаргу да вітрыны, дзе разлівалі піва. Сёння на ёй чорныя джынсы ў абліпку, берцы, тоўсты швэдар грубай вязкі на голае цела і куртка-касуха. Сабраныя ў нізкі вузел валасы рабілі ейны твар і строгім, і бязрадным адначасна. Але ў тутэйшым асяродку яна выглядала як уштукаваны на сваё месца пазл.
Узяўшы піва і прыціснуўшыся да стойкі, дзе ўжо і певень нікуды не дзюбне, Мілана пачала ўважлівей азірацца навокал, прыглядаючы таго, хто схільны найхутчэй увязацца ў флірт.
Юрася Карповіча тут не было і не будзе сёння – піша раман пра ліхога Уладара. Мілана ажно пырснула са смеху, калі ў думках прагледзела той шэдэўр. Пырснула – і выпадкова штурхнула локцем суседа.
Хлопец, выглядае гады на дваццаць тры ці нават болей, але трымаецца падлеткам. Высокі, нязграбны, худы, але не танклявы, увесь грубай лепкі – што цела, што твар. Бялявы, блакітнавокі. У непрыгожым абліччы ўсё ж праглядаецца нешта шляхецкае.
Лукаш. Імя абіралі бацькі-вернікі. Пяць хвілінаў як студэнт. Некалі будзе выдатным праграмістам, бо проста добрым нецікава. Астролаг-самавучка. І піва яму яшчэ нельга, але ніводная з прадавачак пакуль не папрасіла ў яго пашпарт.
Ад звычайных мужчын патыхала алкаголем, курывам, потам або парфумай, жарсцю, нянавісцю, славалюбствам, маладушнасцю, лютасцю. Ад носьбітаў ішла гарачыня, у якой адчуваўся пах пякельнай смалы і серы.
Ад Лукаша павявала мяккім цяплом, прыроду якога Мілана не магла зразумець. Ён не праглядаўся. Не звычайны юнак, але і не носьбіт.
Яны павялі размову гэтак нязмушана, як тое бывае паміж людзьмі занадта блізкага кшталту, калі яны выпадкова знайшлі суразмоўцу на свой капыл. Вакол Міланы і хлопца ўтварылася нібыта абарончае поле: у агульным гомане яны маглі размаўляць вельмі ціха і пры гэтым чуць адно аднаго.
Лукаш меў дзіўную манеру не трымаць позірк на суразмоўцы, але тым не меней ён заўважыў, што Мілана даволі часта паварочвае галаву сюды-туды, быццам спрабуе размяць цягліцы. Спытаў у новай знаёмай, ці не баліць ёй шыя. Потым моўчкі паклаў далонь на ейную патыліцу, замружыў вочы і праз хвіліну апусціў руку. Боль, на які Мілана пакутавала ад моманту ўцелаўлення, цалкам знік.
Потым яны ішлі начнымі вуліцамі, абмінаючы кансерваторыю, ратушу, катэдру і французскую амбасаду, – ладная чарнявая Мілана ў сваіх звонкіх берцах і шыракаплечы цыбаты Лукаш, які апавядаў пра свяцілы і планеты, пра аспекты паміж імі, пра дамы і куты гараскопаў, пра транзіты, прагрэсіі і саляры. Пра ўсё, што