Знак Вялікага магістра. Вольга Іпатава
Читать онлайн книгу.і гаварыў пра гэта Гердзень, калі настояў узяць яго ў ахову. Настойваў ён, каб у атрад ахоўнікаў уключылі і ягонага сына Данілу, і ўсе расцанілі гэта як вялікі давер амаль што апальнаму Сокалу.
І вось абодва яны – і Гердзень, і Сокалаў сын зьніклі. Што б гэта магло значыць? Альбо Гердзеня і Данілу захапілі і павялі з сабой рабаўнікі, альбо… Кашталян баяўся дадумаць да канца. Калі Гердзень акажацца здраднікам, то адразу ў замку ўспомняць, што гэта ён, Нарбут, заўсёды прасіў за свайго кума, ён упарта соваў Гердзеня ва ўсе справы, дзе трэба было паслужыць княгіні, – каб пасьля можна было пахваліць, як гожа той зрабіў тое ці іншае. А чаму? Таму што задарыў яго Гердзень, купіў, можна сказаць, на карані: то сярэбранай грыўнай, то каменем-самацьветам для пярсьцёнка – жонцы, то карункавым каўняром, то… о, беражы мяне Пярун, калі Гердзень акажацца здраднікам ці… ці самым тым рабаўніком!
Сястра Ягайлы
У гаспадарскіх пакоях, што разьмясьціліся каля паўднёвага баку Лідскага замку,[7] было цёпла, хаця ад вакна, дзе ў калыхлівым вераснёўскім тумане хавалася рэчка Каменка, цягнула сіверам. Жыбенцяі[8] не шкадавалі бярозавых дроваў для вялікай кафлянай печы, што месцілася ў куце, і адтуль, з зеленаватых гаршкоў – кафлін, тачылася пахкае цяпло. Гаспадыня Лідскага замка – мажная, у доўгай суконнай з сярэбранай аблямоўкай сукні і расшытых каляровымі нітамі скураных пантофлях сядзела за сталом. На тканым ільняным абрусе там стаяў флакон з жоўтага празрыстага шкла, адкуль яна час ад часу налівала ў далонь колькі кропляў пахкай вадкасці і церла скроні: у яе заўжды перад дажджом балела галава. Недалёка, ля паліцы з дарагім шкляным посудам, напагатове стаяў пісец. Жоўтая, як гарбуз, лысая яго галава была пачціва схіленая. Ён чакаў.
Княгіня Марыя з сілай сашчапіла рукі, паднесла да падбародка. Костачкі ейных кароткіх пальцаў занылі ад напругі, і яна аслабіла намаганне. Мінулае зараз апанавала яе з надзвычайнай сілай шкадавання ад таго, што нічога з таго, што ўжо адбылося, вярнуць нельга. Яна адна, без мужа, без падтрымкі, а брат Ягайла далёка і яму не да сястры, не да ейных клопатаў. А чаму адна? Па чыёй віне? Па віне Кейстута, стрыечнага дзядзькі, які, праязджаючы праз Ліду па дарозе ў Ноўгарад-Северскі, спатоліў сваю даўнюю нянавісьць і загадаў сьцяць горлам – павесіць – ейнага мужа Вайдылу! Даўно тачыў ён зубы на Вайдылу, даўно абвінавачваў у тым, што той, яшчэ з часоў, калі быў любімым служкам вялікага князя Ягайлы і сьцяліў яму ложак, нагаворваў на яго, Кейстута, усялякую пошасьць і служыў крыжакам.
Узгадалася, як страшна крычаў перад смерцю муж, спачатку нялюбы і нежаданы, а пасля звыклы і зразумелы да апошняе жылкі. Так, раней, і праўда, быў ён усяго вялікакняскім пекарам, які дагадзіў яе брату не толькі смачнымі пірагамі, і найперш ня імі, а адданасцю і любоўю ў паходах. Стаў ён любы Ягайлу клопатам пра яго, малодшага з княжычаў, сыноў Альгерда, на якога старэйшыя браты ніколі асабліва не зважалі, лічылі яго нікчэмнікам. Бацька, Альгерд, радзіўся толькі з імі, слухаў толькі іх: ганарыстага Андрэя, буйнага Свідрыгайлу, асабліва ж – даўгалыгага
7
паводле археалагічных раскопак, у самым лідскім замку не было гаспадарскіх пакояў. Мяркуецца, што пакоі ўладальнікаў былі непадалёк ад самога замку.
8
печнікі, людзі, што паляць печы. На мой погляд, памылковае азначэнне гэтага слова прывяло да таго, што забойцамі Кейстута ў некаторых крыніцах называюцца БРÀТÛ ÆÛБЯНÖЯІ Кучук ды Лісіца, у той час як гэта былі проста печнікі з такімі імёнамі.