Знак Вялікага магістра. Вольга Іпатава

Читать онлайн книгу.

Знак Вялікага магістра - Вольга Іпатава


Скачать книгу
ўзялі разам з бацькам у далёкую дарогу да Кракаву, ён стараўся ехаць як надалей ад Гердзеня, хаця менавіта той настойваў, каб узялі яго ў атрад разам з бацькам.

      Шлях да Кракава меўся быць нялёгкім: у Княстве ішлі моцныя закалоты, і гэта адразу ж выкарысталі крыжакі: часьцей, як калі, наляталі яны кароткімі рэйзамі[19] на тое ці іншае селішча, рабавалі і пускалі на дым, а пасля сыходзілі гэтак жа хутка і непрыкметна, як і прыйшлі.

      Часам даставала іх пагоня, ды звычайна грузнаватыя, але вынослівыя рыцаравы коні паспявалі ўцячы па патаемных, загадзя разведаных сцежках. Бадзяліся па краю і добра ўзброеныя рабаўнікі, якіх асабліва шмат было на памежжы.

      Кашталян быў заікнуўся аб тым, што малавата едзе ахоўнікаў, ды Гердзень яго супакоіў:

      – Глянь затое, якія воі! Кожны пяцёх варты, дык чаго нам баяцца?

      – А хлопец? Ён жа зусім яшчэ зялёны! – спрабаваў пярэчыць Нарбут, ды тут за Данілу заступіўся бацька:

      – Зялёны-то ён зялёны, але з дзідай ён упраўляецца лепш за цябе!

      Хлопец удзячна зірнуў на бацьку, мацней сціснуў ў руцэ дзіду. Ён адчуваў сябе сапраўдным воем, ды і пра паездку гэтую марыў з паўгода, упрошваў бацьку, як мог, пакуль той не здаўся і не загадаў матцы, якая пярэчыла, маўчаць і не совацца ў мужчынскія справы. Затое маці зладавала сыну новы скураны каптан, заказаўшы яго ў лепшага лідскага майстра і папрасіўшы, каб нашыў той на каптан палосы са скуры свяшчэннага дзіка, якога забіваюць на Вялесавым ахвярніку. Занесла яна той каптан ў свяцілішча дый доўга малілася перад драўляным Перуном, бо верыла, што мацярынскае блаславенне можа адвесці бяду ад ейнага сына…

      Палуднавалі яны ў карчме ў Гасцілаўцах – дубовыя сцены яе, на якія нібыта сам сабой узлез цяжкі свінцовы дах, здаваліся непрабіўнымі, а сама карчма выдавала моцнай, як цвержа – крэпасць. Худы як смык карчмар маланкава абнёс усіх глінянымі тарэламі са смажанай гусяцінай, абкладзенай печанымі яблыкамі, паставіў перад кожным куфаль цёмнага пеннага піва. Ніхто не пабачыў, як разам з рэзанамі,[20] якія за едзіва заплаціў той жа Гердзень, перайшоў у руку карчмара ламаны літоўскі грош з насечкай. Разгледзеўшы той грош, карчмар дачакаўся, пакуль Гердзень застанецца на колькі часу адзін і шэптам скажа ўсяго два словы: “Альгердава паляна”. Калі б нехта і падслухаў тыя словы – што з таго? Але карчмар баяўся хаця якога падазрэння: калі б яго западозрылі ў віжоўстве, то без суду сцялі б горлам на ўласнай браме, хаця звычайна за ўсялякія іншыя злачынствы ў Княстве чынілася даследванне і справу вырашалі судоўцы.

      Альгердавай палянай называлі прывал за трыццаць вёрстаў ад Гасцілаўцаў, непадалёку Шчучына – там некалі падчас паходу адпачываў вялікі князь Альгерд, і мясцовы люд шанаваў тое месца, асабліва ж стары дуб на ўзгорку.

      Пасля тыя словы былі вынесеныя з карчмы падшыванцам, памочнікам кухара, і сказаныя ў цёмнай хатцы на ўскраіне лесу заросламу да вушэй чорным воласам гаспадару. А той ведаў, каму і як перадаць тыя словы…

      Ніхто з вояў


Скачать книгу

<p>19</p>

рэйзы – кароткія паходы немцаў углыб чужой тэрыторыі

<p>20</p>

рэзаны – кароткія пасечаныя (абрэзаныя) кавалкі серабра