Знак Вялікага магістра. Вольга Іпатава

Читать онлайн книгу.

Знак Вялікага магістра - Вольга Іпатава


Скачать книгу
там жа паставіла сваё, спрытна закруціўшы апошнюю літару, і абое па – змоўніцку засмяяліся. І ўвогуле, шмат чаго агульнага аказалася ў маладых людзей: цікавіла абоіх умельства майстроў, што будуюць храмы і палацы, і па многу разоў не толькі падымаліся яны на ўязную вежу, але і абышлі ўсе да аднаго пакоі мураванага палацу. Знайшлі і сляды магутных дубовых бярвенняў колішніх драўляных умацаванняў, якія былі разбураныя па загадзе мангольскага баскака Бурундая больш за сто гадоў таму. І там, узрушаны ўспамінамі, пакляўся Васіль маладой князёўне, што не пашкадуе сваіх сілаў для таго, каб канчаткова вызваліць нарэшце сваю зямлю ад гэтага страшнага ворага – Залатой Арды. Расказаў нават тое, чаго не хацеў і ўзгадваць: як менавіта прыніжалі яго там, яго і іншых княжычаў рускіх, і як смерць увесь час кружыла над ім, як чорнае вараннё. Соф’я адчула, як па спіне яе папаўзла дрыготка, калі распавёў княжыч, як некалі балявалі татары, седзячы на тоўстых цяжкіх дошках, пад якімі, расціснутыя, паміралі рускія князі, што насмеліліся выступіць супраць прыгнёту жорсткіх азіятаў. Васіль жа, убачыўшы яе спачуванне, расчуліўся і насмеліўся ўзяць за руку гэтую звычайна гордую, а цяпер мяккую і чулую дзяўчыну…

      І было яшчэ, што яднала: абое любілі слухаць сказы гусляра пра часы старажытныя, пра волатаў, што спяць у векавечных курганах. Тое іх і зблізіла канчаткова, так што праз два тыдні, акрыяўшы і залячыўшы раны, папрасіў Васіль рукі князёўны з тым, каб пазней прыслаць за ёю сватоў з Масквы. Быў упэўнены: бацька, князь Дзмітрый, не стане пярэчыць гэткім нечаканым, без яго блаславеньня, заручынам. Усё ж выратаваўся яго сын ад татарскай няволі і абышлося бяз выкупу, непасільнага цяпер для княства. Ды і Соф’я – дастойная нявеста і будучая вялікая княгіня.

      Апроч таго, даведаўся Васіль, што будучы яго родзіч, князь Дзмітрый Альгердавіч, які перайшоў на службу да ягонага бацькі, хацеў бы вярнуцца з родавымі землямі у Вялікае Княства. Гэта – яго саюзнік, які зможа заступіцца за яго перад бацькам там, у Маскве. А ўжо ён сам паспрыяе, каб адзін з Альгердавічаў вярнуўся сюды, у Княства. Яны не раз абгаворвалі гэта з Вітаўтам, які даў шмат карысных парадаў для маладога княжыча, які неўзабаве пасля заручынаў сабраўся ехаць у Маскву, ды напрасіўся напаследак на паляванне: ніколі не бачыў зуброў.

      …Цяпер Васіль стаяў за суседняй ялінай, недалёка ад князя, трымаў у моцна сціснутых руках лук, за поясам тырчала баявая сякера. Вучыўся ў ліцьвіноў рабіць аблогу па ўсім вялізным лясным прасторы, разглядаў Вітаўтавых спадарожнікаў, якія ўтваралі на фоне зялёна-жоўтых бяроз ды цёмных ялін маляўнічы ланцуг з гранатавых, жоўтых, чырвоных ды зялёных жупаноў, каптаноў ды плашчоў. Пад раннім кастрычніцкім сонцам зіхацелі, як сярэбраныя кроплі расы, гузікі ды фібулы, ільсніліся дзяржальні мячоў і баявых сякераў. Загледзеўся і не заўважыў, як на паляну, якраз насупраць яго, услед за раз’ятранымі ваўкамі ды пудкімі лісамі вываліўся сам гаспадар пракаветнай пушчы – магутны зубр.

      Гэта


Скачать книгу