Помнік літары «Ў». Вінцэсь Мудроў

Читать онлайн книгу.

Помнік літары «Ў» - Вінцэсь Мудроў


Скачать книгу
Мішка Касач круціцца на ложку, цяжка дыхае пасля беганіны, штосьці мне шапоча, але я яго не слухаю: сціскаю зубамі коўдру, каб не выдаць сябе. Бо калі Мішка пачуе, што я плачу, мне тут, у летніку, месца не будзе. Мішка пстрыкае мне пальцам у пятку, і я прыслухоўваюся да перарывістага шэпту: «А што ты думаў, яна нам, смаркачам, будзе на калені сядаць?» Убіваю галаву ў падушку, доўга ляжу нерухома, потым, пашнарыўшы рукой пад ложкам, выцягваю са схову Данчын фотаздымак і, прыхаваўшы пад коўдрай, пачынаю дзерці на дробныя кавалкі.

      «Праз тыдзень закончыцца змена, мы з’едзем з летніка і я больш ніколі не ўбачу Даны», – думаю я і ўжо шкадую, што падзёр фотаздымак. І нават усхліпваю з тае нагоды, і бачу раптам, што Здзіслаў, падняўшы галаву, неадрыўна глядзіць у мой бок. Гэты хлопец ведае: калі хтосьці плача ўночы, значыць яму вельмі цяжка. Мне робіцца сорамна. Цяпер ужо перад Здзіславам. Бо мая маці жывая і чакае майго прыезду. І віславухі Джэк – таксама чакае, прыслухоўваючыся да крокаў на лесвічнай пляцоўцы. Я пераводжу дых, закідваю далоні за патыліцу, і Хрушчоў на партрэце падміргвае мне вокам, пазіраючы, як я, ужо ў сне, танцую з Данай вальс дружбы.

      Лох

      І

      Сярод сну пачуў – нехта крануўся рукі, – і абудзіўся.

      Мурзатае цыганё (ці то хлопец, ці то дзяўчынка) стаяла поруч, грызла кукурузны кіях, дапытліва глядзела неміргаючымі вачанятамі. Ён абцягнуў швэдар, паспрабаваў пасміхнуцца.

      – Поўны вакзал качэўнікаў, – прамовілі за спінай; маці мурзы штосьці крыкнула па-свойму, і цыганё – відаць, усё ж такі дзяўчынка – пабегла між людскіх ног, махаючы кукурузным абглодкам.

      Вакзальнае святло цвяліла павекі, нудзіла сэрца. Вушы нібыта заклала ватаю, і галасы навакольныя гучалі няўцямна, усё адно як са студні.

      – Ну дык слухай, што скажу… Паткнуўся ён да мяне, а ад яго… і табачышчам… і вінішчам… і гаўнішчам…

      Дзве кабеты сядзелі на суседняй лаўцы і, зладзеявата пазіраючы на бокі, распавядалі адна адной пра свае любошчы.

      – Ну а ты што? – пыталася таўстуха ў фальбоністай сукенцы.

      – А што я… адпіхнула ды за дзверы вылецела. Нават сумачку не паспела ўзяць, – адказала сяброўка і тужліва ўздыхнула. На сяброўцы была сукенка такога ж крою: белая, у зялёны гарошак.

      Спаў ён нядоўга, можа, нейкіх дзесяць хвілін, але галава стала тлумнаю, і навакольныя галасы балючымі колькамі адбіваліся ў скронях. Пульсуючы боль выпетраў з галавы ўсялякія думкі. Лёгкі халадок крануўся гіпофіза, казытнуў гіпаталамус, зварухнуў наструненыя нейроны. Стваралася ўражанне, што пазбаўленая думак галава завісла ў паветры і ўжо гатовая, як той балонік, узняцца ўгору. Ён нават зірнуў на столь, спрабуючы ўгледзець яе ля цьмяных свяцільняў, а потым, схамянуўшыся, стаў сілком поўніць голаў дакучлівымі, сто разоў абсмактанымі думкамі.

      «Куды я еду? – пытаўся ён сам у сябе. І тут жа адказваў: – У горад Дзедаўск Маскоўскай вобласці». «А чаго я туды пруся? – пытанне і адказ размежавала ладная паўза: – Каб забраць дваццаць тысяч даляраў». Згадаўшы ў


Скачать книгу