Помнік літары «Ў». Вінцэсь Мудроў

Читать онлайн книгу.

Помнік літары «Ў» - Вінцэсь Мудроў


Скачать книгу
скочваемся з ложкаў, роспачна, не патрапляючы ў калашынне, нацягваем порткі – Мішка пры гэтым ліхаманкава плюе на пальцы, прылашчвае чупрыну, – і выбягаем у калідор, дзе яшчэ не аціх стук Данчыных туфлікаў.

      Цэлую гадзіну ходзім па лузе і спяваем пра піянераў савецкай краіны. Нарэшце Кірпа б’е ў ладкі, сарваным ад спеваў голасам абвяшчае:

      – А зараз ідзём слухаць піянерскую радыёгазету!

      Касач таксама б’е ў ладкі, але глуха, складзенымі карцом далонямі. Усе смяюцца, я таксама, але пры гэтым не цямлю – што тут смешнага, – і запытальна гляджу на Лёшку Лубчонка.

      – Карова ляпехі кладзе, – тлумачыць Лёшка, што тут незразумелага, і таксама глуха ляпае далонямі.

      …З форткі вакна другога корпуса паволі вытыркаецца пакарабачаны рупар. Той самы, у які гарлае Гарыныч на беразе возера, калі хто далёка заплывае.

      Вакно спрэс завешана пажоўклымі газетамі, і толькі на самым доле маецца шчыліна, праз якую бачныя нечыя ногі.

      Рупар кашляе і азываецца голасам галоўнага выхавальніка.

      – У эфіры піянерскі летнік «Гвардзеец»! Пачынаем нашу перадачу…

      Мне смешна тое чуць. Ну якое гэта радыё, калі проста прамаўляюць у бляшаны рупар. На вялікім пальцы правай нагі ў выхавальніка – ён стаіць на падваконні – вялізны жоўты пазногаць. Мне робіцца сумна, бо згадваю свой дом, Джэка, маці і матчын аповед пра тое, як яна, яшчэ зусім малая, хадзіла глядзець на павешаных здраднікаў. «Адзін быў бургамістрам пры немцах, нават у нашу хату заходзіў, – казала яна аднойчы суседцы, цётцы Серафіме. – І вось бачу, боўтаецца на вяроўчыне, а на пальцах, на нагах, вялізныя жоўтыя пазногці». «Кажуць, яны ў мёртвых растуць», – адказала тады суседка, і мне, памятаецца, ад тых словаў нават сцягнула скуру на лбе. На кароткае імгненне здаецца, што і небарака-выхавальнік боўтаецца на вяроўчыне, але тут жа пераводжу дых, бо выхавальнік ажывае і пераступае з нагі на нагу.

      – Піянерскія дружыны ўключыліся ў барацьбу за атрыманне годнасці «Спадарожнікі сямігодкі». Імі сабраныя сотні тон металалому, дзясяткі тон макулатуры, пасаджаны паркі і скверы ў гарадах і пасёлках… – прамаўляе бляшаны рупар і пракурана кашляе.

      Я паглядаю на сталоўку. Ахвота есці, а да вячэры яшчэ дзве з паловай гадзіны.

      – А зараз Ніна Беглік з другога атрада пачытае нам вершы, – крахтае рупар, і пальцы з жоўтымі пазногцямі знікаюць з відавоку.

      Рупар варушыцца ў фортцы – падаецца наперад, потым назад, – і няўцямна мармыча: «Ты толькі не хвалюйся».

      – Нас называют пионеры… – дрогкім голасам азываецца Нінка, рупар ізноў падаецца наперад і падае на галаву недаростку з трэцяга атрада – таму самаму, які за намі ўвесь час бегае.

      Усе выбухаюць смехам, пазіраючы на стрыжанага небараку. Недаростак стаіць з нацубленым на голаў рупарам і спалохана лыпае вачыма. З форткі цягнецца валасатая рука выхавальніка.

      – Нікога не стукнула? – пытаецца Гарыныч, падхапіўшы рупар.

      Неўзабаве піянерскае радыё ледзь чутна шапоча: «Ты кажы, я сам буду трымаць», – і Нінка


Скачать книгу