Помнік літары «Ў». Вінцэсь Мудроў

Читать онлайн книгу.

Помнік літары «Ў» - Вінцэсь Мудроў


Скачать книгу
ўчора, пад рогат сяброў, перарабіў на Бздзіслава. Здзіслаў ні з кім не сябруе, і ніхто нават не ведае ягонага прозвішча.

      …Я скаланаю галавой, адганяючы начныя думкі, і заўважаю, што вецер, падобна, пачаў аціхаць. Вунь і Хрушчоў ужо не варушыць вуснамі і прыхаваўся ў змроку. Бацька мой, дарэчы, яго не надта любіць. Вершыкі, падпіўшы, чытае – пра Хрушчова ды Гагарына: «Паляціш ты на арбіту, прыхапі з сабой Мікіту». Маці потым лаецца і кажа, што бацьку за такія вершы хутка пасадзяць, а наш Джэк, ірландскі тэр’ер, уголас падтрымлівае маці ды залівіста дзяўкае.

      Я згадваю Джэка – як ён ляжыць, скруціўшыся абаранкам, на сваім каберцы, – і ўздыхаю.

      Вецер яшчэ раз, але ціхенька, на астачу, дзынкнуў у шыбах і заціх. Пашчэнкі крывіць салодкі позех, я хачу перад сном зірнуць, у кволым святле ліхтара, на Дану, пхаю руку пад ложак, ды раптам чую, як дзесьці непадалёку, гэтак жа ціхенька шморгаюць носам і плаксіва енчаць. Патыліца мая міжволі адрываецца ад падушкі. Думаў, што ва ўсім свеце не сплю толькі я адзін, а тут пад бокам, дакладней, пад партрэтам Хрушчова, хтосьці здушана плача. Прыслухоўваюся, вызначаючы – хто гэта румзае пасярод ночы, – і бачу, як Здзіслаў выцірае ражком прасціны вочы ды куляецца на левы бок.

      Учора ўвесь дзень было пахмурнае надвор’е, вецер шумеў у ліпах, а сёння цяплынь і сонца слепіць вочы.

      Адразу пасля зарадкі ў летніку пад’ём сцяга. Стаім, мружачы вочы ад сонца, і паныла глядзім, як па трубе – яе злёгку перакасіла ад ветру – паўзе-дрыгаецца чырвоны сцяжок. Мішка Касач кожнага разу пытаецца ў Кірпы: навошта яго кожнай раніцы ўздымаць? Ну, прыехалі ў летнік, узнялі той сцяг, і хай вісіць да канца змены. А ў апошні дзень урачыста спусцілі долу. На што важатая пагрозліва выдыхае: «Касач, я буду ставіць пытанне аб тваім выключэнні з піянерскай арганізацыі». Кажа так, нібыта Мішка нейкія там піянерскія законы парушыў. І яшчэ ўвесь час Ваську Чыжыка згадвае, якога з летніка выгналі. Быў такі на першай змене. Любіў вужоў лавіць на беразе возера: зловіць, у бутэльку запусціць і пужае ўсіх. А аднойчы даўмеўся прынесці вужа ў клас, дзе дзеўкі жылі. Можна ўявіць, які там пачаўся вэрхал! За Чыжыкам на наступны дзень маці прыехала, забрала дахаты. Але на гэтым вужачыя жарсці не скончыліся. Мішка Касач жартам паведаміў Нінцы Беглік, што вужа таго не злавілі, што ён цяпер жыве ў падвале і ноччу выпаўзае праз дзірку ў падлозе ды поўзае па школе. Нінка, вядома ж, распавяла пра тое сяброўкам, і аднойчы сярод ночы за сценкай раздаўся страшэнны віскат. Мы ўсе, у адных трусах, кінуліся ў суседні клас. Туды ж і дзерык прыбег. Аказалася, у куце кавалак вяроўкі ляжаў, а нейкай дурніцы прымроілася, што гэта вуж поўзае.

      Мяне злёгку нудзіць. Відаць, ад недасыпу. Ды і есці ахвота. А тут яшчэ трэба песню спяваць: «Взвейтесь кострами, синие ночи». Я, праўда, не спяваю. Так, адкрываю рот дзеля прыліку. А вось Нінка Беглік, што стаіць перада мною, тая надрываецца. Ды яшчэ і ў ладкі б’е. І не проста так, а ляпаючы далонямі над галавою. Дзядзька Коля таксама, як бачна, не выспаўся. Грае на баяне з заплюшчанымі вачыма


Скачать книгу