Сляды волатаў. Алесь Жук

Читать онлайн книгу.

Сляды волатаў - Алесь Жук


Скачать книгу
сакавіку ноч і дзень зроўніваюцца, і дні паступова большаюць, а ночы робяцца карацейшымі. Удзень добра ўжо прыгравае сонца. З дахаў, дзе яшчэ заставаўся снег, звонка звініць кроплямі капеж. З’яўляюцца ў полі першыя праталіны, а ў зацішку на прыгрэве маленькімі сонейкамі жаўцеюць кветкі падбелу, па-руску – «мать-и-мачеха». На вербах пачынаюць распускацца пупышкі, з-за таго што яны бухматыя, іх называюць коцікамі. Ладзяць гнёзды гракі, якія ўжо вярнуліся з выраю. На галінцы ў садзе весела пасвіствае шпак, над полем нястомна звініць жаўранак. Паціху вяртаюцца з выраю і астатнія птушкі.

      У зайчых у гэты час нараджаюцца першыя зайчаняткі, у ваўчыц – ваўчаняты.

      Сакавік сапраўды месяц абуджэння ад зімовага сну.

      Але ў сакавіку могуць вярнуцца маразы і мяцеліцы. У горадзе так накідае снегу, што і машыны забуксуюць. Можа ціскануць і ладны марозік. Таму ў народзе і гавораць: «Марац яшчэ адмарозіць палец». Але гэта ненадоўга, бо на змену сакавіку ідзе красавік, які цалкам згоніць снег, апране дрэвы і зямлю ў светлую вясновую зеляніну, зацвітуць першыя лясныя кветкі.

      8 сакавіка мы віншуем нашых мам, сястрычак і сябровак з Міжнародным жаночым днём.

Красавік

      Месяц абуджэння зеляніны, кветак. Ён яшчэ працягвае паіць чалавека бярозавікам. Назва месяца ідзе з лацінскай мовы, у якой слова «aprіlіs» абазначае ‘адкрыццё’, значыць, канчатковае адкрыццё вясны. Рускія яшчэ называюць часам гэты месяц «цветенем».

      Зацвітаюць альха, арэшнік. Арэшнікавыя завушніцы шчодра рассыпаюць залацісты пылок. На іх любяць грэцца божыя кароўкі. Ажывае зялёны колер азіміны. Выкідае здалёк бачныя вялікія залацістыя коцікі вярба-брэднік, якую называюць яшчэ «вербалоз».

      У красавіку знікаюць астаткі снежнага покрыва, на рэках ідзе крыгаход. Гэты месяц можна назваць птушыным святам. Птаства звініць, спявае. На вадзе плюхаюцца, купаюцца вадаплаўныя птушкі. Адвячоркам над узлескам лятае ў пошуках сяброўкі слонка – велікаваты лясны кулік, па-нямецку – «вальдшнеп».

      Птушкі заканчваюць будаваць гнёзды.

      Пасля таго як канчаткова ўзламаўся на рэках і сплыў лёд, выходзіць з дрымотнага стану рыба, расплываецца па поймах і затоках. Пачынаецца нераст. З глыбокіх віроў нават выплываюць пасля зімоўкі самы.

      Пераважна ў красавіку людзі святкуюць вялікае свята Вялікдзень, якое кожны год выпадае на розныя даты.

Май

      Май – месяц веснавой квецені. Назву яму далі старажытныя рымляне ў гонар багіні Маі. Па-старажытнаславянску ён называўся «траўны», «травень». Траўнем яго называюць і ўкраінцы.

      У маі цвіце ўсё: дрэвы, кусты, трава. Пачынаюць цвісці – каласаваць – азімыя жыта і пшаніца. Але найбольш вабяць квітнеючыя лугі.

      А якою прыгажуняю ў лесе выглядае суровая яліна з паднятымі ўгору шышкамі-свечкамі пурпуровага колеру! Пад ялінамі можна знайсці і першыя веснавыя грыбы – смарчкі і страчкі.

      У маі вяртаецца пазней за ўсіх з выраю прыгожая птушка івалга, якая дае знаць аб сабе мілагучным посвістам. Амаль адначасна з ёю вяртаецца і блакітная птушка з


Скачать книгу