Сляды волатаў. Алесь Жук

Читать онлайн книгу.

Сляды волатаў - Алесь Жук


Скачать книгу
настрой. А калі прамільгне лета, замест кветак застаюцца аранжавыя ягады. Не бярыце іх у рот, бо яны атрутныя.

      На канваліі падобная аптэчная купена, толькі яе званочкі не белыя, а з прыкметнай зелянінкай і зусім не пахнуць. Восенню замест іх выспяваюць сінявата-чорныя атрутныя ягады. Хтосьці падумае: вось дык дзіва! Ягады атрутныя, а кветка лекавая… Хіба так бывае? Бывае, штосьці падобнае ёсць і сярод жыўнасці. Напрыклад, калі ўкусіць гадзюка – бяда. А лекі, прыгатаваныя з яду, дапамагаюць хворым людзям пазбавіцца ад цяжкіх захворванняў. Значыць, каб жыць у добрай згодзе з прыродай, нам трэба ведаць яе таямніцы.

      Да названых ужо шкодных ягад належыць мудранка, якая расце на высокай голай сцябліне і падобная на шызае вока. Адсюль яе другая назва – вароніна вока. Нельга не ўспомніць і чорныя ягады варанцу каласістага – высокай травяністай расліны з перыстым лісцем. І ён не апошні ў атрутнай сямейцы…

      Адным словам, у лесе шмат воўчых ягад, але навошта іх збіраць? Зірніце, колькі навокал суніц і чарніц, малін і ажын, буякоў, брусніц, журавін… Як жа не пакланіцца ім, калі яны нібы сонечныя кроплі, а жменя ягад – сонечная жменя. Жменя радасці на цэлы год.

      Грыбок, грыбок, выстаў лабок

      Як з’явіліся грыбы

      Няма больш цікавага занятку, як хадзіць у грыбы. Нездарма грыбнікоў празвалі ціхімі паляўнічымі. Чаму? Вы потым зразумееце, а цяпер давайце будзем збірацца.

      Лепш гэта рабіць вечарам, няспешна, як кажуць, з толкам. Спачатку падбярыце абутак, каб не намуляць ногі, затым падрыхтуйце адзенне. Кошык вазьміце невялікі, на першы раз хопіць торбачкі. Раніцай пакладзіце ў кішэню лусту хлеба і скрылік сала, бо ў лесе захочацца падсілкавацца. Адным словам, рыхтуйцеся, а я вам раскажу, як з’явіліся грыбы.

      Вандраваў па свеце Хрыстос і вучыў людзей, як трэба жыць праўдзіва, каб не было бяды і гора. Разам з Божым Сынам хадзіў апостал Пятро. Добрыя гаспадары з радасцю іх прымалі, а злыя і сквапныя нават на парог не пускалі.

      Аднаго дня падарожнікі заблудзіліся. Паўдня мінула, а вёскі няма і няма. Прагаладаўся Пятро, стаміўся несці торбу з харчамі. Нарэшце поле скончылася, пачаўся лес. Не вытрываў Пятро, развязаў торбу, адламаў непрыкметна скарынку і запхнуў сабе ў рот. Убачыўшы гэта, Хрыстос спытаўся:

      – Парай мне, як накарміць галодных людзей?

      Хацеў Пятро адказаць Настаўніку, але не здолеў, бо поўны рот напхаў хлеба. Што яму заставалася рабіць? Выплюнуў ён хлеб на зямлю, а з пажаванага мякішу выраслі грыбы. Усялякія – і добрыя, і ядавітыя. Напэўна, каб апостал не адшчыкнуў скарынку ўпотайкі, дык мухаморы і паганкі не раслі б… А людзі з таго дня ахвотна збіраюць грыбы, смачныя стравы гатуюць. Ядуць і прыгаворваюць: «Добры грыб смачнейшы за мяса».

      Страчкі і смаржкі

      За вокнамі ўладарыць зіма. Гурбы снегу намяло, за шчокі кусаецца мароз. Калі яшчэ тое лета!.. А я вам раю: рыхтуйцеся збіраць грыбы. Так-так, не здзіўляйцеся і не паціскайце плячамі: маўляў, цяпер баравікі можна знайсці хіба ў талерцы. Гэта


Скачать книгу