Бог кахання Марс. Сяргей Балахонаў

Читать онлайн книгу.

Бог кахання Марс - Сяргей Балахонаў


Скачать книгу
навальніцу назвалі прычынай няштатнай сітуацыі. Частка нешматлікіх пасажыраў ахвотна паверыла. Ягор быў сярод тых, каго версія з навальніцай не задаволіла. Не з прыхамаці, а таму што і вочы, і вушы, і нават нос, з якога пацурчэла кроў, адмаўляліся інтэрпрэтаваць убачанае як шуганне маланкі і грукат перуноў. Больш за ўсё тое нагадвала палёт і выбух ракеты класу «зямля-паветра». Здагадкі пацвердзіліся ўжо ў Беларусі, калі афіцыйна абвясцілі, што самалёт ледзьве не быў падбіты з тэрыторыі Прыднястроўя. Кіраўніцтва непрызнанай рэспублікі ад інцыдэнту адразу ж адхрысцілася, блытана ківаючы на Малдову, Украіну і мала не на Хазарскі каганат.

      Руткоўскага ж амаль не хвалявала, адкуль ракета прыляцела. Яго ў здарэнні займалі дзве рэчы. Па-першае, ён заставаўся жывы, хаця пагібель была на адлегласці выпрастанай рукі. Гэта яшчэ больш умацоўвала веру ў наканаванасць – быццам ён не можа памерці, пакуль не верне Марыну ў свае абдымкі. Па-другое, не забываліся гісторыйкі Ядранкі. І Ягор, саслізгваючы ў містыку, міжволі звязваў здарэнне ў небе з працягам спраўджвання ліхога прароцтва. Зноўку ўспаміналася «ведзьміна хата», і ён мурчэў трохі пераробленыя радкі адной з песень мяцежнага юнацтва: «Твоя любовь ко мне растёт, а у меня из носа кровь течёт».

      У Гомелі ён прылёг у абласную бальніцу, з вокнаў якой не стамляўся назіраць за пашырэннем мікрараёна Шведская Горка, які пагрозліва навісаў над аднайменным урочышчам з рэшткамі старажытнага гарадзішча. Яго назіранні перапыняліся візітамі знаёмых. У адведкі прыходзілі колькі калег, пара ўвішных студэнтак, адзін сябар з універсітэта транспарту. Калегі цешыліся, што хвароба не мае сувязі з алкаголем. Студэнткі па звычцы хіхікалі і строілі вочкі. Сябар заводзіў старую катрынку пра частаванне дэманаў, выстаўляючы прыгоды, пра якія трошкі апавёў Ягор, метафізічным адказам на ўпартае нежаданне адмовіцца ад Марыны.

      Калегам Ягор жартаўліва жаліўся, што праз няўчасны ўдар па галаве яму не пашчасціла падняць келіх за выдатна арганізаваную канферэнцыю і яе выкшталцоную тэму. Калегі з разуменнем справы («Ну, хто ж на канферэнцыях не куляў чарку!») пасмейваліся.

      Радыё ўхілістым тонам тарабаніла пра імклівы рост колькасці зафіксаваных у свеце выпадкаў сіндрому татальнай адзіноты. Сярод буйных агмянёў новае немачы называліся як ужо добра вядомы ў звязку з ёй Сінгапур, так і некаторыя іншыя гарады планеты – Токіа, Дубай, Нью-Ёрк, Рыа-дэ-Жанейра. У паведамленні падкрэслівалася, што звесткі няпоўныя, што ўрады некаторых дзяржаў спрабуюць засакрэціць успышкі сіндрому на сваіх тэрыторыях.

      Студэнткам Ягор гулліва раіў не запускаць вучобу, аддаючы належнае богу кахання ў меру. Студэнткі працягвалі хіхікаць і строіць вочкі. Тая, што байчэйшая, заявіла, маўляў, навуку кахання яна гартуе, чытаючы лаўрэацкую кнігу шаноўнага пана Руткоўскага.

      – Гэта варыянт, – усміхаючыся, казаў ён. – Але не варта забывацца на класічныя творы старажытнаіндыйскіх аўтараў.

      – Вы пра «Махабхарату»


Скачать книгу