Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова
Читать онлайн книгу.задумліва паглядзеў на яе ды хітра ўсміхнуўся.
Раздзел 4
Міхал адкінуў века куфра і, нырнуўшы ў яго з галавой, узяўся нешта шукаць.
– Ну дзе ж яна? Я памятаю, што заставалася, – мармытаў юнак, рыючыся ў куфры.
– Міхал, а што ты шукаеш? – Бася асцярожна кранула яго за плячо.
– Ды вопратку маю дзіцячую!
Дзяўчынка збянтэжана паглядзела на юнака і адышла.
– Вось яна! – узрадавана ўсклікнуў Міхал, рэзка выпрастаўшыся і выцяўшыся галавой аб века куфра.
Паціраючы патыліцу, якая пацярпела ўжо двойчы за раніцу, ён працягнуў Басі кучу вопраткі. Дзяўчынка акуратна расклала яе на лаўцы.
– І што гэта такое? – з сумневам прамовіла Бася, азіраючы дзіўнага выгляду калготы.
– Нагавіцы, – сказаў юнак.
Дзяўчынка фыркнула, кінуўшы хуткі позірк на Міхала.
– Чаго ты? – спытаў ён.
– Ды смешныя нагавіцы – я ў іх буду па-дурному выглядаць!
– Павер, без іх ты будзеш выглядаць яшчэ дурней, – адказаў Міхал, накіроўваючыся да дзвярэй.
– Пачакай, а ў якой паслядоўнасці гэта ўсё апранаць?
– Спачатку нагавіцы, потым ніжнюю кашулю.
– А ці патрэбна яе ўбіраць у нагавіцы? – удакладніла дзяўчынка.
– Не, як жа ты яе ўбярэш, калі яна да кален? А зверху – каптан. Міхал пайшоў з пакоя, а Бася, са скрухай уздыхнуўшы, узялася ўбірацца ў новы строй. Спрабуючы апрануць вузкія нязручныя нагавіцы, яна заскакала на адной назе і, не ўтрымаўшы раўнавагі, з грукатам павалілася на падлогу. Пакрыўдзіўшыся і на Міхала, і на нагавіцы, дзяўчынка ўзнялася і, з горам папалам нацягнуўшы на сябе вопратку, паклікала юнака.
– Што гэта тут у цябе валілася? – спытаў ён, прычыніўшы за сабою дзверы.
– Нічога, – сярдзіта прабурчала дзяўчынка, разгладжваючы складкі. – Ну як, я падобная да хлопчыка?
Міхал схіліў галаву да пляча і, схапіўшыся пальцамі за падбароддзе, агледзеў Басю з галавы да ног.
– Што? Не тое? – засмучана спытала дзяўчынка.
– Не, – пакруціў галавой юнак. – Не тое. Сам не зразумею, што менавіта, але нешта не так.
Бася кінула на сябе зверху ўніз журботны позірк і выняла з-пад каўнера кашулі валасы, убіраючы іх назад.
– Чакай! – раптам усклікнуў Міхал і кінуўся да дзвярэй.
Бася толькі разгублена паглядзела яму наўздагон. Праз імгненне юнак вярнуўся, узброіўшыся нейкім падабенствам нажніц. Дзяўчынка з асцярогай адступіла ад яго.
– Я зразумеў: у цябе надта доўгія валасы. Іх трэба абрэзаць, – узрадавана паведаміў Міхал.
– Не дам! – Бася заняла абарончую пазіцыю і схапілася за валасы.
– Бась, ну, а як інакш? Не ведаю, як у вас, але ў нас юнакі не носяць такія доўгія валасы. Іх хаця б да плеч укараціць патрэбна.
– А без гэтага ніяк нельга? Мяне абавязкова трэба выдаваць за хлопчыка? Твая карміцелька ж усё роўна ведае, хто я.
– Але я не маю жаночага адзення! – запярэчыў Міхал. – Тым больш карміцелька – гэта карміцелька, а перад людзьмі я не магу.
– Чаму гэта? – абурылася дзяўчынка.
– Ну,