Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова

Читать онлайн книгу.

Адваротны бок люстра - Ксенія Шталенкова


Скачать книгу
на канферэнцыю, даўшы дачцэ мноства наказаў і перасцярог. Дзяўчынка сабрала якія-ніякія рэчы, што хацела ўзяць з сабой у Тракай, і падумала, што было б някепска прысвяціць вечар прагляданню старых добрых фільмаў. Калі ўсё было перагледжана ды працытавана Басяй услых разам з улюбёнымі героямі, яна адправілася ў свой пакой. Дзяўчынка ўвайшла і ўжо пацягнулася да выключальніка, як убачыла, што з люстра льецца святло. Бася асцярожна падышла да яго і ўбачыла выразнае адлюстраванне пакоя Міхала. Дзяўчынка, нібы зачараваная, працягнула руку да шкла і, ледзь крануўшы яго, адчула ўжо знаёмы холад. Праз імгненне яна апынулася ў залюстравым пакоі. У ім нікога не было. Бася азірнулася: пакой быў халодны і цёмны, толькі за спінаю дзяўчынкі, выпраменьваючы мяккае святло, гарэла люстра. Яна прысела на лаву і вырашыла пачакаць Міхала.

      У хуткім часе дзверы адчыніліся і ў пакой зайшоў юнак. Бася падхапілася са свайго месца.

      – Ты хто? – замёр Міхал.

      «Ён што, зусім ідыёт?» – падумала дзяўчынка, а ўслых сказала:

      – Бася я!

      – Ой, прабач, я не пазнаў цябе, – сказаў юнак. – Тут так цёмна, пачакай хвіліну.

      Ён выйшаў з пакоя і, вярнуўшыся з падсвечнікам, паставіў яго на стол.

      – Вось так лепш. У цябе іншы ўбор? – спытаў Міхал, агледзеўшы Басю, на якой былі джынсы і байка.

      – Табе не падабаецца? – насупілася дзяўчынка.

      – Не, чаму, проста мне здаецца, што тая сукенка пасавала табе значна больш.

      – Сукенка? – перапытала яна. – А, дык гэта насамрэч не сукенка, а начная кашулька.

      – Сапраўды? А я лічыў, што сукенка. На ёй яшчэ такая расфарбоўка цікавая, я ніколі такой не бачыў.

      – Якая расфарбоўка? – занепакоілася Бася.

      – Ну, маленечкія блакітныя сабачкі, – усміхнуўся ён.

      «Д’ябал! Усё ж такі заўважыў», – засмучана падумала дзяўчынка.

      – А па вуліцы вы ходзіце ў такой вопратцы? – пацікавіўся Міхал.

      – Так, часцей за ўсё, – кіўнула Бася. – Але і ў сукенках таксама.

      – Ага, – працягнуў юнак і раптам спытаў: – А чаму цябе так доўга не было?

      – Як жа доўга? – здзівілася Бася. – Мяне ўсяго дзень не было.

      – Не можа таго быць! Цябе не было з месяц. Я так чакаў цябе! Кожны дзень, як дурны, перад люстрам сядзеў.

      – Чакаў, праўда? – радасна спытала дзяўчынка.

      – Ну, не тое, каб чакаў, – збянтэжыўся Міхал. – Ну… Разумееш, я… Я…

      Бася падбадзёрваючы кіўнула яму галавой.

      – Ну, я… Ну, ты мяне зразумела.

      – Не. – Бася з чаканне пазірала на яго.

      – Ну, мы ж дамаўляліся. У сэнсе, ты казала, што прыйдзеш… Ну, увогуле… Чакаў, – скончыў Міхал, адчайна пачырванеўшы.

      – І я чакала, – сказала Бася, таксама крышку чырванеючы. Міхал апусціў вочы, намагаючыся стрымаць задаволеную ўсмешку, а Бася, каб не засароміць яго, перавяла размову на іншую тэму:

      – Слухай, а можна я сяду?

      – Зразумела! Зараз, – усхапіўся юнак і прыняўся майстраваць на веку куфра падушкі.

      Прыгожа расклаўшы іх, ён агледзеў сваю працу задаволеным


Скачать книгу