Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова

Читать онлайн книгу.

Адваротны бок люстра - Ксенія Шталенкова


Скачать книгу
на яе і прыняўся даследаваць люстра.

      – Ды не, паглядзі, рама зусім новая, ды і шкло без драпін…

      Бася, цяжка ўздыхнуўшы, падышла, каб паглядзець бліжэй. Люстра насамрэч здавалася новым. Яе набытак меў больш старажытны выгляд.

      – Дзіўна, – прамармытала Бася.

      Яна ўзняла здзіўленыя вочы на юнака, а потым агледзела ўвесь яго пакой.

      – Слухай, – асцярожна сказала яна, – а які зараз год?

      – Што значыцца, які год? Ты ўжо і год не памятаеш?

      – Ды не, проста хачу ўдакладніць.

      – Тысяча пяцьсот пяцідзясяты, – неахвотна адказаў ён. У Басі адвісла сківіца.

      – Які?

      – Тысяча пяцьсот пяцідзясяты, – нібы для псіхічна-хворай, павольна і выразна паўтарыў юнак.

      – Фацэтна, – вымавіла дзяўчынка.

      – Што, скажаш, іншы?

      – Ну як табе сказаць, – ухіліста пачала Бася. – Разумееш, у мяне насамрэч дзве тысячы восьмы.

      Юнак нервова хіхікнуў.

      – Сур’ёзна? – спытаў ён.

      – Не верыш? – раззлавалася Бася. – Добра, тады хадзем да мяне, я табе давяду гэта.

      – Нікуды я з табой не пайду! – запратэставаў юнак.

      – Тады табе прыйдзецца паверыць мне на слова. – Бася склала рукі на грудзях і пагардліва паглядзела на яго.

      Ён крыху памаўчаў, а потым сказаў:

      – Ну добра, паверу.

      Басін твар асвяціўся радаснай усмешкай. Тут за дзвярыма пачуліся крокі.

      – Міхал, што ты робіш? З кім ты размаўляеш? – прагучаў жаночы голас.

      – Я… я чытаю! – хутка знайшоўся Міхал.

      – Услых? Што?

      – Малітву.

      Голас фыркнуў, і крокі аддаліліся.

      – Табе лепш пайсці, – ціха прамовіў юнак.

      – Ну добра. Бывай, Міхал! – Бася ўжо павярнулася да люстра, але раптам ёй у галаву прыйшла думка: – А да цябе можна будзе прыйсці яшчэ?

      – Ну… – Міхал сарамліва ўсміхнуўся і ўрэшце сказаў: – Можна. Бася махнула яму рукой і нырнула ў люстра, зноў адчуўшы непрыемны холад. Апынуўшыся ў сваім пакоі, яна скокнула пад коўдру і, моцна абхапіўшы падушку, адразу ж заснула.

      Раздзел 2

      Бася прачнулася ды салодка пазяхнула. «Цікава, сон гэта ўчора быў ці не сон? – падумала яна, летуценна пазіраючы на столь. – Калі не сон, то ўсё гэта вельмі-вельмі дзіўна… Ды не! Глупства, зразумела, так не бывае, – сама сябе перапыніла дзяўчынка. – Але як рамантычна!»

      – Прачынайся, соня, – перарваў Басіны разважанні матульчын голас. – Хопіць спаць, спускайся снедаць!

      Бася глыбока ўздыхнула і, моцна пацягнуўшыся, устала з ложка. Першым чынам яна падышла да старадаўняга люстра і правяла па ім рукою, але шкляная роўнядзь заставалася спакойнай. «Ну вядома ж, сон!» – са шкадаваннем падумала дзяўчынка і накіравалася ў ванную. Пачысціўшы зубы, Бася паглядзела на сябе ў люстра над умывальнікам і падумала, што калі яе ўчарашнія прыгоды адбыліся насамрэч, то яна зрабіла добрае ўражанне на юнака з мінулага. Яна ўзялася за крыссе начной кашулькі і стала кружыцца па пакоі.

      «Напэўна, – думала дзяўчынка, – я была адчайна прыгожая: з распушчанымі валасамі, якія струменяцца


Скачать книгу