Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова

Читать онлайн книгу.

Адваротны бок люстра - Ксенія Шталенкова


Скачать книгу
пачаў адчайна пунсавець, а Бася, адчуўшы, як пад яе далонямі гараць яго шчокі, сумелася і адсела ад юнака. Апусціўшы вочы, яна старанна прынялася разгладжваць складкі сукні. Сонца ярка свяціла з акна, і Бася, грэючыся ў промнях, сказала:

      – Так добра, нібы вакацыі! А ты любіў зімнія вакацыі, калі вучыўся?

      – А ў мяне ніколі не было вакацый.

      – Як? – здзівілася дзяўчынка.

      – Ну, увогуле, калі я вучыўся ва ўніверсітэце, у нас былі выхадныя і святы, але саміх вакацый не было. Часам на святы да мяне прыязджаў бацька, і мы з ім цэлыя дні праводзілі разам. Шпацыравалі па горадзе, смачна елі – у самім жа ўніверсітэце харчавалі кепска, ва ўсялякім выпадку, мне не падабалася. Здорава было, калі ён прыязджаў. Але потым ён памёр, і ўжо ні пра якія вакацыі не магло быць гаворкі. Трэ было ісці на службу, – Міхал абапёрся падбародкам на кулак і стаў засяроджана разглядаць вітражы.

      Басі раптам да слёз зрабілася крыўдна за яго. Дзяўчынцы захацелася моцна абняць юнака і засланіць ад злоснага і бязлітаснага свету. Але яна засаромелася знянацку кінуцца да Міхала з абдымкамі, таму проста падсела бліжэй і моцна сціснула яго руку. Ён цёпла паглядзеў на Басю, беражліва ўзяў яе далоньку ў свае рукі. Так яны і сядзелі, пакуль не вярнулася княгіня і па калідорах не пачалі мітусліва бегаць слугі.

      Раздзел 15

      Пасля візіту да каралевы Барбары, княгіня паклікала паннаў і паненак да сябе ў пакой. Зося і Ануся, стоячы ў яе за спінаю, складвалі сукню, прымерваючы яе да сябе і ціхенька хіхікаючы; Кшыся збірала ў скрыначку каштоўнасці, а Бася прычэсвала маладой кабеце валасы. Панны са світы сядзелі ў пакоі з рукадзеллем і слухалі княгіню Альжбэту.

      – Бедная каралева! Яна стала такая худая і бледная. Нябога зусім расхварэлася апошнім часам, – распавядала княгіня. – І самыя ж лепшыя лекары яе лекуюць, а ўсё роўна асаблівых зменаў няма. Яна выглядае такой стомленай і няшчаснай. Нават з твару змянілася! А яшчэ кажуць, што яна зрабілася капрызнай і надта строгай з усімі. Хто ж будзе вясёлы і ласкавы ў час такой цяжкай хваробы? Ах, як шкада, мой муж столькі сіл і здароўя страціў, каб адбылася каранацыя Барбары, а яна зараз так занядужала.

      – Дык што ж, каралева так моцна хварэе? – спыталі панны.

      – Ну, Барбара ніколі не вылучалася асаблівым здароўем і часта хварэла, але заўсёды ачуньвала. Спадзяюся, што і зараз усё абыдзецца. Мы будзем маліць Пана Бога аб яе хуткім вылячэнні!

      Панны заківалі і дружна перахрысціліся. А княгіня працягвала:

      – Мой бедны муж так доўга дамагаўся, каб яна зрабілася каралевай, а зараз усё можа адбыцца не самым лепшым чынам. Але я спадзяюся, што, калі каралева ачуняе, яна падзякуе свайму брату і будзе ўсяляк дапамагаць яму. Кажуць жа, што кароль хоча застацца ў Кракаве. Мабыць, ён прызначыць Мікалая сваім намеснікам на Літве. Ужо я думаю, што каралева не забудзецца на брата і пагутарыць са сваім мужам наконт гэтага. Як жа было б слаўна!

      Бася хмурылася, слухаючы княгіню, і, не вытрымаўшы, нягучна сказала:

      – Ваша Мосць, баюся, што гэтым спадзяванням наўрад ці наканавана адбыцца.

      Княгіня ўзняла на яе здзіўленыя вочы:

      – Што


Скачать книгу