Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова

Читать онлайн книгу.

Адваротны бок люстра - Ксенія Шталенкова


Скачать книгу
свечку над тазам, і ў яго паволі пачаў крапаць воск.

      – Кшыся, а табе хіба нецікава? – спытала Зося, якая стаяла побач з ложкам, дзе сядзела паненка.

      – Ой, усё гэта глупства! – адказала яна, але тым не менш падышла да століка.

      – Ну, хтосьці штосьці бачыць?

      – Я нічога не бачу. Проста кроплі воска і ўсё, – прамовіла Зося. Кшыся толькі фыркнула.

      – А ты, Бася? – зноў спытала Ануся.

      Дзяўчынка вырашыла падыграць сяброўкам і таямнічым шэптам пачала казаць:

      – Я бачу… Гэта сонца… Не, гэта галава. Галава маладога мужчыны…

      – А адкуль ты ведаеш, што ён малады? – пацікавілася Зося.

      – Ну… Таму што ён малады. Гэта ж відавочна, – Бася непрыкметна падміргнула сяброўцы і зірнула ў бок Крысціны, якая пільна ўглядалася ў васковыя выявы.

      – А далей што? – нецярпліва спытала паненка.

      – Далей? – перапытала яе Бася і, зноў зірнуўшы ў таз, самлела: на вадзе выразна вымалёўвалася постаць чалавека. – Я бачу постаць.

      – Чыю?

      – Напэўна, гэтага ж мужчыны, – адказала Бася, працягваючы назіраць за фігуркай.

      – А які ён?

      – Тонкі і зграбны… Ён… – у таз упала чарговая кропля воску, – вядзе пад аброць каня.

      – А конь яму навошта?

      – Дурненькая, конь – добры знак. Напэўна, жаніх багаты! – патлумачыла Ануся. – Ну, а далей?

      Бася так пільна стала ўглядацца ў знакі, што ў яе пачалі балець і слязіцца вочы. Ёй ужо здавалася, што яна бачыць, як рухаецца фігурка чалавека з канём. Сяброўкі, таксама намагаючыся штосьці разгледзець, пачалі нахіляць галовы так, што іх валасы ледзь не краналіся вадзяной роўнядзі. Басінай шчацэ рабілася нязносна горача ад полымя свечкі, якая знаходзілася амаль у міліметры ад яе.

      – Ён некуды накіроўваецца!

      Фігурка сапраўды імкліва перасоўвалася па вадзе, нібы баялася кудысьці спазніцца.

      – Выхоплівае меч!

      Паненкі, затаіўшы дыханне, ужо зусім шчыльна схіліліся над вадой, паапускаўшы ў яе кончыкі валасоў. На імгненне чалавечак спыніўся, замёр. І раптам у таз палілося нешта густое і цёмна-чырвонае.

      – Кроў!!! – закрычала Бася. – Кроў!!!

      Полымя свечкі нечакана згасла, і дзяўчаты з крыкам кінуліся хто куды. Бася выявіла, што, моцна абняўшыся з Анусяй, сядзіць на чыімсьці ложку і адчайна дрыжыць. У пакоі чуліся жудасны лямант і енк. Ніхто не мог вымавіць ані слова, у пакоі нічога не было бачна, і толькі жахлівыя крыкі рабіліся ўсё гучнейшыя і больш працяглыя. Бася адчувала, як цяжка дыхае Ануся.

      – Гэта нячысцікі! – прашаптала паненка і задрыжала яшчэ мацней.

      У гэтае ж імгненне дзверы ў пакой адчыніліся, і ўсе дзяўчаты зноў спалохана закрычалі нічым не горш за нячысцікаў, што захапілі пакой.

      – Ціха! – прагучаў гнеўны голас, і сяброўкі ўбачылі адну з прыдворных паннаў са свечкай у руцэ.

      Усе крыкі адразу ж сціхлі. Толькі каля аддаленай сценкі пачулася няяснае хныканне. Панна асвятліла пакой і ўбачыла Басю з Анусяй, якія ўчапіліся адна ў адну і адчайна трэсліся. Кшыся забілася ў самы кут ложка.

      – Што


Скачать книгу