Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова

Читать онлайн книгу.

Адваротны бок люстра - Ксенія Шталенкова


Скачать книгу
Бася, разглядаючы падарунак. – Мне так прыемна, што ты памятаеш пра мае імяніны!

      Міхал усміхнуўся.

      – Ты можаш насіць яго ў складках адзення, – параіў ён. Бася схавала кінжал.

      – А калі твае імяніны?

      – Ох, Баська, яшчэ не хутка – летам.

      – Шкада, – працягнула дзяўчынка. – Але ты мяне абавязкова папярэдзь – я таксама табе нешта падару.

      – Дамовіліся, я абавязкова скажу табе, – паабяцаў Міхал. Тут яго паклікаў нехта з жаўнераў.

      – Ну вось, у мяне зноў варта, – уздыхнуў юнак.

      Сябры развіталіся, і Бася далучылася да сябровак, якія з цікаўнасцю сачылі за дзяўчынкай і згаралі ад нецярплівасці даведацца, што ж такое падарыў ёй Міхал.

      Раздзел 13

      Надышоў дзень каранацыі. З’ехалася ўся шляхта Кароны і Вялікага княства. Усе запрошаныя намагаліся перавысіць адзін аднаго пышнасцю і багаццем убораў. Бася разам з сяброўкамі праціскалася праз агромністы натоўп, які сабраўся каля Кафедральнага сабора. Каб не згубіцца, дзяўчыны ўзяліся за рукі і чарадой прабіраліся наперад. Але тут высветлілася, што Зося адстала, і ім давялося ісці супраць велізарнага натоўпу, каб адшукаць сяброўку, якая знянацку згубілася.

      Нягледзячы на адтаптаныя ногі і шматлікія штуршкі локцямі, дзяўчыны ўсё ж такі здолелі дабрацца да Сабора, дзе ўжо пазбіралася шляхта і найбліжэйшыя сваякі вялікай княгіні і караля Жыгімонта ІІ Аўгуста.

      – Ой, у мяне ўсе ногі адтаптаныя! – пачала скардзіцца Зося.

      – З-за цябе мы ўвогуле маглі сюды не патрапіць! – упікнула яе Кшыся.

      – Чаму?

      – Бо пакуль мы цябе шукалі, тут ужо магло не застацца месцаў.

      – Але мы ж усё роўна паспелі, – умяшалася ў спрэчку Ануся. – Тым больш што і месцы добрыя занялі – адсюль усё будзе бачна.

      – Я ўяўляю, як было б крыўдна стаяць недзе ў кутку ды нічога не бачыць, – працягвала сцвярджаць сваё Крысціна.

      – А ў мяне ўсё роўна ножкі баляць…

      Бася не звяртала на дробныя спрэчкі сябровак аніякай увагі, а разглядала Сабор, яго скляпенні, вітражы і цудоўныя роспісы, якія, за выключэннем некалькіх, амаль што не захаваліся ў ХХІ стагоддзі. Калі дзяўчынка была тут у сваім часе, толькі некалькі фрэсак былі адкрыты – і яна магла адно ўяўляць, наколькі прыгожымі яны былі ў мінулым.

      Святары пачалі запальваць свечкі. Раптам Бася пачула чыйсьці гнеўны крык:

      – Ды ты ўвесь час на штосьці скардзішся! Ніякіх сіл з табой не стае! Заўжды ты ныеш і ныеш – усё табе не так!

      Бася аглянулася і ўбачыла, што гэта яе сяброўкі крычаць і сварацца на ўвесь Сабор.

      – Ды няўжо? Затое ты ў нас толькі і ведаеш, як да ўсіх чапляцца! – агрызнулася Зося на Кшысю.

      Ануся, не ведаючы, што рабіць, толькі спалохана пазірала на абедзвюх.

      – Што? Я? – абурылася Крысціна.

      – Ну, мабыць, хопіць? У рэшце рэшт, вы ж у Саборы! Пасаромеліся б, – сярдзіта зашыпела на іх Бася.

      Паненкі збянтэжана паглядзелі на яе.

      – Гэта ўсё яна! – паказала пальцам


Скачать книгу