Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова

Читать онлайн книгу.

Адваротны бок люстра - Ксенія Шталенкова


Скачать книгу
пачула незразумелае мыканне. Бася працягнула сяброўцы насоўку. Яна выцерла твар і, акінуўшы ўсіх позіркам, падціснула пульхненькія вусны і надзьмулася, каб зноў не расплакацца. Сяброўкі абкружылі яе і пачалі дапытвацца, што здарылася.

      – Вось у цябе, Бася, і ў цябе, Кшыся, кавалеры ёсць, а ў мяне няма. На мяне нават ніхто не глядзі-і-і-іць!!! – зноў зарыдала Зося.

      – Вось ужо вялізная праблема! – фыркнула Крысціна.

      – Няпраўда! Ты не маеш рацыю. Калі табе пашанцавала з кавалерам, гэта зусім не значыць, што трэба смяяцца з іншых, у каго іх няма! – Ануся строга паглядзела на Кшысю. – Зося, не хвалюйся, я ж таксама не маю кавалера.

      Зося пахмурна паглядзела на сяброўку, і тая зразумела, што дарэмна прывяла прыклад, які, відавочна, аказаўся не вельмі ўдалым.

      – Калі ты будзеш так раўці, то сапраўды ні адзін пан на цябе не паглядзіць! – сказала Бася. – Прыводзь сябе ў парадак, і хадзем снедаць. Мо і кавалера табе знойдзем добрага.

      – Ты думаеш? – з сумневам спытала Зося.

      – Ну зразумела! – запэўніла яе сяброўка. Ануся заківала ў знак згоды з Басяй.

      Забыўшыся на ўсе сваркі і расчараванні, чатыры сяброўкі, весела балбочучы, спусціліся да снедання і прабраліся да сваіх месцаў. Яны сядзелі якраз недалёка ад Міхала і яшчэ некалькіх маладых шляхцічаў з варты Радзівілаў. Бася ўбачыла, што яе сябра, нягледзячы на пусцяковую рану, моцна перабінтаваў руку і трымаў яе на тальмаху. Пазіраючы на яго, Басіны сяброўкі завохкалі.

      – Няўжо ён біўся з кімсьці на двубоі? – з прыдыханнем спытала Зося.

      – Тут ужо зразумела, што без цябе не абышлося, – шапнула Ануся на вуха Басі.

      Дзяўчынка пакруціла галавой і пачала накладаць сабе ў талерку стравы. А Міхал, заўважыўшы ўвагу з боку паненак, раптам пачаў рабіць млявы выгляд, паказваць на твары неверагодныя пакуты і падкручваць вус, які існаваў толькі ў яго ўяўленні. «Добра хаця, што не стогне! – з’едліва падумала Бася. – Ён бы яшчэ галаву забінтаваў». Але тут яна ўбачыла, як сяброўкі, усе да адной, падпёршы шчокі кулачкамі, елі Міхала позіркамі, аблізваючыся, нібы кот на смятану. Усярэдзіне Басі ўсё зноў абурылася. Яна скрыжавала на грудзях рукі і прынялася назіраць за тым, што адбывалася. «І што ім усім ад яго трэба? – меркавала яна. – Асабліва – Кшысьцы, яна ж мае ўжо кавалера, а зараз нават праз стол перахілілася! І гэты таксама – гаротніка з сябе корчыць». Бася нават не заўважыла, як змянілася ў твары: яна прыжмурылася і высунула наперад падбароддзе. Міхал, злавіўшы строгі позірк дзяўчынкі, раптам узняў броўкі домікам і засмучана ды непаразумела паглядзеў на яе, нібы дзіцянё, чакаўшае хвалы. «Не, не магу на яго доўга злавацца», – падумала Бася і ўсміхнулася юнаку. Ён шырока заўсміхаўся ў адказ і не аднімаў ад яе шчаслівых вачэй. Тут яго таварышы пачалі гучна рагатаць, з прычыны чаго юнак засаромеўся і нават тузануў аднаго з іх у плячо, усё яшчэ пазіраючы цішком на Басю. Яе сяброўкі зноў заўздыхалі і з зайздрасцю сказалі:

      – Усё ж такі пашанцавала табе, Баська!

      Пасля снедання сябрам удалося пагутарыць. Міхал распавёў Басі, што ён папярэдзіў князя пра ўчорашні напад.

      – Як? І ты сказаў, што я была з табой?

      – Зразумела,


Скачать книгу