Дзень Святого Патрыка. Ганна Севярынец

Читать онлайн книгу.

Дзень Святого Патрыка - Ганна Севярынец


Скачать книгу
– процьма. Усюды – бел-чырвона-белыя сцягі. Выглядае гераічна. Першы раз бачу гэты сцяг, першы раз чую, каб па-беларуску размаўлялі так, што не хочацца рагатаць, як тады, на ўроках. Беларуская мова з кніжнае мовы раптам становіцца мовай гутаркі. Дзіўна.

      Мы праціскаемся ў залу. Чамусьці аказваемся ў першым шэрагу. На сцэне стул, мікрафон, гітара і нейкі хлопец у вышыванцы. «Ну, – думаю, – зараз пачнецца – “цячэ вада ў ярок”».

      Але пачынаецца Данчык.

      Слоў для таго, каб выказаць свае пачуцці, у мяне няма. А пачуццяў столькі, што яны распіраюць горла і ломяць у скронях. Першы раз за жыццё адчуваю сябе нямой. Аказваецца: пра гэта нельга па-руску. А як па-іншаму – не ведаю. Напісаць бы – напісала, а вымавіць – не магу.

      І праз некалькі тыдняў здараецца галоўнае.

      На беларускай паліцы адшукваецца Багдановіч. Не той, хрэстаматыйны, з засмучанымі ткаллямі і абавязковым «радзімым васільком» (падавалася, зараз яны даткуць – і пойдуць сёрбаць зацірку), а мой, родны, чаканы, у якога закахацца – імгненне і назаўсёды.

      З Багдановіча я пачынаю збіраць сваю беларускую палічку. Ротапрынт «Вянка», трохтомнік з прозай і крытыкай, біяграфія, успаміны… Лёгкай, шпаркай хадою ўваходжу ў Багдановічава жыццё: як жывога, бачу жвавага, неабыякавага Адама Рыгоравіча, прыгажуню Марыю Афанасьеўну, Максіма – спачатку мамчын сынок, а пасля – бацькаў сябра… Высачэзны, чорнавалосы, шыракаплечы – як было не закахацца паэзіі ў такога паэта.

      На адной са старонак нечакана адшукваецца знаёмае:

      Мне доўгае расстанне з Вамі

      Чарней ад Вашых чорных кос.

      Чаму ж нядобры час прынёс

      Мне доўгае расстанне з Вамі?

      Я пабляднеў ад горкіх слёз

      I трыялет пачаў славамі:

      Мне доўгае расстанне з Вамі

      Чарней ад Вашых чорных кос.

      Успамінаецца: калі я прамаўляла на бацькоўскай кухні палымяныя словы супраць паэзіі, якая нібыта забівае жывую чалавечую гаворку, бацька, усміхаючыся, чытаў пра чорныя косы і запытваў: «А? Ну як? А гэта ж клетка самая цесная – не проста вершык, а трыялет! Але ж жывое слова? Жывое?» Скарацца не хацелася, але адчувалася: сапраўды – жывое.

      А потым пачынаецца філфак.

      Мой філалагічны факультэт кожнай лекцыяй сыходзіў у легенды і міфы. Лекцыі нам з Дамейкай чыталі Алег Лойка і Ірына Скарапанава, нам пяяла старажытную рускую літаратуру Антаніна Шалемава і раскрываў сакрэты стараславянскай мовы Якаў Трэмбавольскі. На лекцыі Барыса Нормана мы ішлі пешшу праз увесь горад, калі раніца раптам заставала бесклапотных студэнтаў не дома і без грошай на праезд. Святлана Кузьміна пасярод семінара магла звярнуцца да партрэта Талстога на сцяне і далучыць графа да агульнай размовы, і ён сувора насупліваў на нас брыво і незадаволена хмыкаў. Мікола Хаўстовіч меланхалічна паўставаў за кафедрай і лёгка, нібыта само сабой зразумелае, выдаваў нам нябачанае. З яго словаў атрымлівалася, што беларуская літаратура пачалася не з Багушэвіча зусім, і нават не з «Тараса на Парнасе»: грукацела несупыннай гаспадаркай


Скачать книгу