Смерць у Венецыі. Томас Ман

Читать онлайн книгу.

Смерць у Венецыі - Томас Ман


Скачать книгу
торгаючыся, кленчачы перад ёй і прыціскаючы свой твар да яе падолу, мармытаў нечалавечым, перарывістым голасам:

      «Вы ж ведаеце… Адпусціце мяне… Я больш не магу… Божа мой… Божа мой…»

      Яна не адштурхоўвала яго, але і не схілілася ўніз да яго. Яна сядзела, роўна выпрастаўшыся, крышку адхіліўшыся ад яго, і яе маленькія вочкі, якія знаходзіліся амаль што побач, у якіх, здаецца, адлюстроўвалася вадкае мігценне вады, глядзелі проста перад сабою нерухома і напружана, паверх яго, удалячынь.

      А потым, раптам, рыўком, з кароткай, ганарыстай, пагардлівай усмешкай яна вырвала свае далоні з яго гарачых пальцаў, ухапіла яго пад пахі і адшпурнула канчаткова на зямлю, падхапілася і знікла ў прысадах.

      Ён ляжаў тварам у траву, аглушаны, беспрытомны, і яго цела непарыўна торгалася. Ён з намаганнем устаў, зрабіў два крокі і рынуўся зноў на зямлю. Ён ляжаў каля вады…

      Што ж у ім адбылося пасля таго, што з ім здарылася? Магчыма, гэта была пажадлівая нянавісць, якую ён адчуваў, калі яна прыніжала яго сваім позіркам, якая цяпер, калі ён з прычыны ейнага абыходжання з ім ляжаў на зямлі, як сабака, вырадзілася ў вар’яцкае шаленства, якое ён мусіў пусціць у ход, нават калі яно скіравалася супраць яго самога… Агіда, магчыма, да самога сябе, якая напоўніла яго прагай знішчыць сябе, парваць сябе на кавалкі, растварыцца…

      На жываце ён прапоўз яшчэ далей наперад, узняў тулава і зваліў яго ў ваду. Ён больш не ўздымаў галавы, нават не варушыў нагамі, якія ляжалі на беразе.

      Падчас усплёску вады конікі на нейкі момант заціхлі. Але іх цвырканне ўзнавілася, парк зноў ціха зашумеў, а з прысадаў і злева, і справа сюды ўніз далятаў прыглушаны смех.

      Распусная

      Мы зноў засталіся ўчатырох.

      Малы Майзэнберг гэтым разам быў за гаспадара. Яго кабінет падыходзіў для прыёмаў як найлепш.

      Гэта было незвычайнае памяшканне, абсталяванае ў адным толькі стылі: мудрагелісты мастакоўскі капрыз. Этрускія і японскія вазы, іспанскія вееры і кінжалы, кітайскія парасоны і італьянскія мандаліны, афрыканскія ракавіны і маленькія антычныя статуэткі, стракатыя ўбранні эпохі ракако і васкавыя мадоны, гравюры на медзі ды творы, выкананыя пэндзлем самога Майзэнберга, – усё гэта ў крыклівых спалучэннях было размешчана па ўсім памяшканні на сталах, этажэрках, кансолях і на сценах, якія, як і падлога, былі накрытыя тоўстымі ўсходнімі дыванамі і выцвілымі вышыванымі шоўкавымі накідкамі; яны быццам паказвалі пальцам самі на сябе.

      Мы чацвёра, гэта значыць малы, у завітках каштанавага колеру, рухавы Майзэнберг; Ляўбэ, зусім юны, бялявы эканаміст-ідэаліст, які, куды б ні трапляў, распаўсюджваў свае тэзы пра справядлівасць жаночай эмансіпацыі; д-р медыцыны Зэльтэн і я – мы, усе чацвёра, згрупаваліся ў сярэдзіне атэлье, седзячы на розных прыстасаваннях, прыдатных для гэтага, вакол цяжкога стала з чырвонага дрэва, і ўжо даволі доўга аддавалі павагу шыкоўнаму меню, якое стварыў для нас геніяльны гаспадар. А найбольш, мусіць, вінам. Майзэнберг увесь час даваў распараджэнні прынесці штосьці новае.

      Доктар сядзеў у вялікім старасвецкім разным царкоўным крэсле, з якога ён увесь час


Скачать книгу