Смерць у Венецыі. Томас Ман
Читать онлайн книгу.сваю свядомасць, каб даказаць сабе, што гэта сапраўды ён сам, і яго неверагодна-цнатлівыя позіркі вандравалі ўвесь час па яе твары і фігуры… Напраўду, гэта былі яе матава бялявыя валасы, яе салодкія вусны, яе мяккае падбароддзе з гэтай схільнасцю да падвойнасці, гэта быў яе звонкі дзіцячы голас, яе прыемнае маўленне, якое цяпер па-за тэатрам крышку выяўляла паўднёва-нямецкі дыялект; гэта былі, калі яна, больш не звяртаючы ўвагі на ягоны апошні адказ, зноў узяла яго візітоўку са стала, каб яшчэ раз больш дакладна ўпэўніцца ў правільнасці яго імені-прозвішча, – гэта былі яе каханыя рукі, якія ён так часта цалаваў у сне, гэтыя неапісальныя рукі, і яе вочы, якія зноў былі скіраваныя на яго… з выразам, зацікаўленая прыязнасць якога ўсё яшчэ бесперапынна павялічвалася! І яе мова зноў была звернутая да яго, калі яна пытаннямі і адказамі працягвала нязмушаную гаворку, якая, збіваючыся час ад часу, зноў з лёгкасцю ўзнаўлялася, закранаючы іхняе паходжанне, іх заняткі ды ролі Ірмы Вельтнэр, „трактоўку“ якіх з яе боку ён, вядома, неабмежавана ўхваляў і быў ад іх у захапленні, хоць, шчыра кажучы, як яна сама са смехам заўважала, там не было і кроплі таго, што варта было „трактаваць“.
У яе вясёлым смеху заўсёды заўважна гучала маленькая нота тэатральнасці, быццам таўсматы тата толькі што адрасаваў партэру чарговы мозэраўскі[26] жарт; але гэта зачароўвала яго, калі ён яшчэ ў дадатак з зусім непрыхаванай шчырасцю разглядваў яе твар, да такой ступені, што яму не адзін раз даводзілася душыць у сабе спакусу хуценька кінуцца ёй у ногі, каб шчыра прызнацца ў каханні…
Прайшла, мусіць, цэлая гадзіна, калі ён нарэшце ў поўнай разгубленасці зірнуў на свой гадзіннік і хуценька ўстаў.
„Ах, як доўга я Вас затрымаў, фройляйн Вельтнэр! Вам даўно ўжо варта было прагнаць мяне! Вы павінны паступова звыкнуцца з тым, што час побач з Вамі…“
Ён зрабіў гэта ненаўмысна вельмі спрытна. Ён ужо амаль цалкам адышоў ад таго безумоўнага захаплення дзяўчынай як акцёркай; яго шчыра прамоўленыя кампліменты інстынктыўна рабіліся ўсё больш чыста асабістымі.
„А колькі часу ўжо? Чаму Вы ўжо хочаце ісці?“ – спытала яна з засмучаным здзіўленнем, якое, калі яно было штучнае, падзейнічала ва ўсякім разе больш рэалістычна і пераканаўча, чым ёй гэткае ўдавалася калі-небудзь на сцэне.
„Напрамілы Божа, я даволі доўга надакучваў Вам! Цэлую гадзіну!“
„Ды не! Час для мяне праляцеў хутка!“ – усклікнула яна ўжо са шчырым уздымам. – Цэлую гадзіну?! Тады мне сапраўды трэба паспяшацца, каб завучыць яшчэ тое-сёе з маёй ролі… на сённяшні вечар… Вы будзеце ў тэатры сёння вечарам?.. На рэпетыцыі я не ведала яшчэ нічога. Рэжысёр ледзь не адлупцаваў мяне!»
«Калі мне яго прыбіць?» – урачыста спытаў ён.
«Чым раней, тым лепей!» – засмяялася яна, працягваючы яму руку на развітанне.
Тут ён схіліўся з непадробнай жарсцю да яе рукі і прыціснуў свае вусны да яе ў доўгім неспатольным пацалунку, ад якога, нягледзячы на напамін розуму, ніяк не мог адарвацца, адарвацца ад салодкага паху гэтай рукі, ад гэтага дабрадзейнага пачуццёвага
26
Тут маецца на ўвазе, хутчэй за ўсё, асоба знакамітага нямецкага публіцыста і літаратара Фрыдрыха Мозэра (1723–1798), які быў вядомы сваім асаблівым гумарам.