Смерць у Венецыі. Томас Ман

Читать онлайн книгу.

Смерць у Венецыі - Томас Ман


Скачать книгу
– падбадзёрыў я прамоўцу. Ён павінен быў яшчэ раз выказацца, раней ён не дасць спакою.

      «У дурных забабонах і тупой несправядлівасці грамадства, кажу я вам! Усе гэтыя драбніцы – о Божа, гэта ж смешна. Тое, што яны адчыняюць дзявочыя гімназіі і бяруць на працу асоб жаночага полу тэлеграфісткамі, ці яшчэ кім, якое гэта мае значэнне… Але па вялікім рахунку, па вялікім! Якія светапогляды! Напрыклад, што датычыць эротыкі, сэксу, якая абмежаваная жорсткасць!»

      «Ах во яно што, – сказаў доктар з абсалютнай палёгкай і адклаў убок сваю сурвэтку. – Зараз будзе, прынамсі, забаўна».

      Ляўбэ не ўзнагародзіў яго нават позіркам.

      «Глядзіце, – настойліва працягнуў ён і махнуў вялікай цукеркай, якую пасля гэтага з важнай мінай сунуў у рот, – глядзіце: калі двое кахаюцца і ён плаціць дзяўчыне, то ён застаецца сумленным чалавекам, як і раней, нават гэткім сабе зухам, – вось жа нягоднік! А асоба жаночага полу – страчаная, адкінутая грамадствам, па-за законам, распусная. Так, рас-пус-на-я. А дзе маральнае апірышча такога светапогляду?! Ці ж мужчына не ў такой жа ступені распусны? Ці не больш ганебна ён дзейнічаў, чым асоба жаночага полу?!.. Ну, гаварыце! Скажыце цяпер што-небудзь!»

      Майзэнберг задумліва цікаваў за дымам сваёй цыгарэты.

      «Шчыра кажучы, ты маеш рацыю», – зычліва сказаў ён.

      Твар Ляўбэ ўвесь расплыўся ў радаснай усмешцы.

      «Праўда… маю рацыю? Маю рацыю? – бясконца паўтараў ён. – А дзе маральная аснова такой ацэнкі?»

      Я зірнуў на доктара Зэльтэна. Ён зусім прымоўк. Лепячы ў руках шарык з хлеба, ён з выразам горычы на твары моўчкі ўзіраўся ў дол перад сабою.

      «Давайце перасядзем, – спакойна сказаў ён потым. – Я хачу распавесці вам адну гісторыю».

      Мы адсунулі ўбок абедзенны стол і ў далёкім кутку, з дыванамі і невялікімі фатэлямі, утульна ўладкаваліся, каб спакойна паразмаўляць. Звісаючы ад столі, свяцільнік напаўняў памяшканне блакітным паўзмрокам. Пад плафонам ужо ўтварыўся слой цыгарэтнага дыму, які злёгку калыхаўся.

      «Ну, пачынай», – сказаў Майзэнберг, напаўняючы чатыры келіхі сваім французскім бенедыкцінскім.

      «Так, я з задавальненнем распавяду вам адну гісторыю, якраз таму, што мы ўжо падышлі да гэтай тэмы, – сказаў доктар, – адразу ў форме гатовай навелы. Вы ж ведаеце, што я некалі займаўся падобнай справай».

      Я не мог добра бачыць яго твар. Доктар сядзеў, закінуўшы нагу на нагу, засунуўшы рукі ў бакавыя кішэні пінжака, адкінуўшыся ў крэсле назад, і спакойна глядзеў уверх на свяцільнік.

      «Герой маёй гісторыі, – пачаў ён праз хвілінку, – закончыў гімназію ў родным маленькім паўночна-нямецкім гарадку. Маючы дзевятнаццаць або дваццаць гадоў, ён паступіў ва ўніверсітэт у П., не надта вялікім горадзе паўднёвай Германіі.

      Ён быў сапраўдным „добрым хлопцам“. Ніводзін чалавек не мог жадаць яму зла. Вясёлы і дабрадушна-сяброўскі, ён адначасова быў улюбёнцам усіх сваіх таварышаў па вучобе. Гэта быў сімпатычны зграбны юнак з лагоднымі рысамі твару, жывымі піўнымі вачыма і пяшчотна прыпухлымі вуснамі, над якімі


Скачать книгу