Смерць у Венецыі. Томас Ман

Читать онлайн книгу.

Смерць у Венецыі - Томас Ман


Скачать книгу
разгарачаны, падсеў да кампаніі. Некалькі хвілін ён сядзеў абсалютна ціха і пазіраў на іх па чарзе з паблажлівай усмешкай, як быццам таемна пасмейваючыся з іх, якія сядзелі тут, смокчучы цыгарэты, і нічога не ведалі.

      "Дзеці мае! – раптам закрычаў ён, нахіліўшыся над сталом. – Вы ведаеце навіну? Я шчаслівы!!!"

      "Няўжо?!" – сказаў Ролінг і пільна ўгледзеўся ў яго твар. Потым урачыстым рухам працягнуў яму руку цераз стол.

      "Мае самыя глыбокія душэўныя віншаванні, малы!"

      "З чым жа?"

      "А што здарылася?"

      "То праўда, вы ж яшчэ нічога не ведаеце. У яго сёння дзень народзінаў. Ён святкуе свой дзень народзінаў. Зірніце на яго; ці ж ён не выглядае як нованароджаны?"

      "Ды ну!"

      "Д’ябальшчына!"

      "Віншую!"

      "Слухай, дык ты павінен быў бы…"

      "Канешне!.. Афіцыянт!.."

      "Трэба ўсё-такі прызнаць: ён як мае быць адзначае свой дзень народзінаў!"

      Потым, пасля пакутліва, з гарачым нецярпеннем чаканага канца васьмідзённага тэрміну, ён паўтарыў свой візіт. Яна ж дазволіла. Усе тыя экзальтаваныя états d’âme[27], якія ў першы раз выклікалі страх закаханасці, цяпер ужо адпалі.

      Ну, а потым ён бачыўся і размаўляў з ёй ужо часцей. Яна раз за разам дазваляла яму наведвацца.

      Яны нязмушана размаўлялі пра адно ды пра другое, і іх адносіны можна было ўжо назваць амаль што сяброўскімі, каб час ад часу раптам не выяўлялася пэўная сарамлівасць і скаванасць, штосьці кшталту трывожнага страху, што звычайна адбывалася ў абаіх адначасова. У такія хвілі размова магла раптам перапыніцца і згубіцца ў мімалётным маўклівым позірку, які потым, як і першае цалаванне рукі, у адно імгненне змушаў працягваць зносіны ў больш скаванай форме.

      Некалькі разоў пасля спектакля яму было дазволена праводзіць яе дадому. Якую паўнату шчасця дарылі яму гэтыя вясновыя вечары, калі ён ішоў па вуліцах горада побач з ёю! Потым перад дзвярыма свайго дома яна дзякавала яму за ўвагу, ён цалаваў яе ў ручку і з радаснай удзячнасцю ў сэрцы ішоў звыклым шляхам.

      У адзін з такіх вечароў здарылася так, што ён пасля развітання, адышоўшыся ўжо некалькі крокаў, яшчэ раз азірнуўся. Тут ён убачыў, што яна стаяла яшчэ ў дзвярах і як быццам штосьці шукала на зямлі. Але яму чамусьці здалося, што толькі тады, калі ён хутка павярнуўся, яна раптам зрабіла выгляд, што нешта шукае…

      "Учора ўвечары я бачыў вас! – сказаў Ролінг аднойчы. – Малы, дазволь мне выказаць табе глыбокую пачцівасць. Так далёка з ёю, мусіць, яшчэ ніхто не заходзіў. Ты – малайчына. Але, тым не менш, ты – авечка. Большых авансаў яна табе, шчыра кажучы, прапанаваць не можа. Ты – заўзяты дабрадзей! Яна павінна закахацца ў цябе па вушы. Не падумай ісці адразу напралом!"

      Нейкі час ён пазіраў на Ролінга не разумеючы. Потым зразумеў і сказаў: "Ды памаўчы ты!" Але яго прабралі дрыжыкі.

      Потым вясна прыйшла канчаткова. Ужо перад канцом гэтага мая пайшлі чарадой адзін за адным гарачыя дні, на працягу якіх не ўпала аніводная кропля дажджу. Неба пазірала бледна-хмурнай сінечай на сасмяглую зямлю, і нерухомая, жорсткая дзённая


Скачать книгу

<p>27</p>

Разумовыя станы (франц.).