Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла. Пітэр Кваснеўскі
Читать онлайн книгу.гэтага мы атрымалі кепскую сучасную ежу, якая не можа падтрымліваць жыццё. Мы атрымалі каталікоў, які супраціўляюцца гатаванню Камісіі на вячэры Традыцыі. Аднаўленне традыцыйных заходніх літургій, беручы шырока, з’яўляецца ўмовай выжывання каталіцтва. Традыцыяналістычны рух, заахвочаны заканадаўствам і прыкладам Бенедыкта XVI, благаслаўлёны хуткім прыростам прыхільнікаў, займае пачэснае месца на пярэднім фронце сапраўднай рэформы і адновы, якія заключаюцца перадусім у руплівай любові да Божага дома, да месца, дзе прабывае Яго слава (Пс 69:9, Ян 2:17, Пс 26:8), а таксама ў вернасці нашай слаўнай спадчыне, нашаму праву наследавання ў Хрысце Езусе.
Раздзел 3. Сімволіка цішыні і пустаты
Адзін з аспектаў, які мы павінны развіваць у сваіх супольнасцях з большай стараннасцю, гэта досвед цішыні. «Калі мы хочам прыняць у свае сэрцы поўны водгук голасу Духа Святога і больш цесна з’яднаць нашу асабістую малітву са Словам Бога і з публічным голасам Касцёла», нам патрэбная цішыня. У грамадстве, жыццё якога цячэ ва ўсё больш хуткім тэмпе і часта заглушаецца шумам і зводзіцца прамінаючымі рэчамі, жыццёва важна зноў адкрыць каштоўнасць цішыні. Распаўсюджанне – таксама і па-за межамі хрысціянскага культу – практык медытацыі, якія аддаюць перавагу разважанням, не з’яўляецца выпадковым. Чаму б не пачаць з педагагічнай адвагай адмысловае навучанне цішыні ў межах асабістага хрысціянскага досведу? Будзем жа трымаць перад вачыма прыклад Езуса, Які «выйшаў і пайшоў у пустыннае месца, і там маліўся» (Мк 1:35). Літургія са сваімі рознымі момантамі і сімваламі не можа ігнараваць цішыню.
Ян Павел ІІ34
У старажытнай рымскай літургіі сама цішыня з’яўляецца сімвалам. Як навучае Дыянісій Арэапагіт, мы найбольш набліжаемся да спазнання Бога тады, калі цалкам адмаўляемся ад сваіх недасканалых канцэпцый і пагружаемся ў «прыцемнае святло» Бога праз інтэнсіўны сакрамэнтальны культ35. Дыянісій пагадзіўся б з кс. Дэвідам Вінсэнтам Меконі: «Цішыня з’яўляецца самым забытым імем Бога. Наш свет зрабіўся надта гучным, каб ацаніць такі спосаб пакланення, як цішыня»36. У сваёй красамоўнай абароне традыцыйнай Імшы Дзітрых фон Хільдэбранд часта кажа пра тое, што кожнаму акту малітвы павінна папярэднічаць пастава пашаны; ён звяртае ўвагу на ўздзеянне цішыні на душу чалавека, якая пасля падзення схіляецца да знаходжання ў пастаянным шумным руху. Літургія з’яўляецца прыкладам таго, калі цішыня прамаўляе гучней за словы. Цішыня – гэта паўната мовы, паўната Божага Логасу, Які ў сваёй боскасці з’яўляецца бязмоўна зразуметым Словам Айца. І менавіта таму св. Тамаш Аквінскі, адзін з самых шматслоўных і, напэўна, найбольш таленавіты тэолаг Касцёла, не скончыў свой шлях служэння Слову, хутка накідаўшы яшчэ адзін трактат ці разгледзеўшы яшчэ адно цяжкое пытанне; ён па-дзіцячы ўвайшоў у аазіс маўклівага захаплення. Раней мы ўжо бачылі, як Ёзаф Піпер інтэрпрэтуе паваротную візію, якую св. Тамаш меў падчас Імшы 6 снежня
34
Пасланне
35
Гл. «The Ecclesiastical Hierarchy» у выд. «Pseudo-Dionysius, The Complete Works», перакл. Colm Luibheid (Mahwah, NJ: Paulist Press, 1987).
36
David Vincent Meconi SJ, «Silence Proceeding»,