Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла. Пітэр Кваснеўскі

Читать онлайн книгу.

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - Пітэр Кваснеўскі


Скачать книгу
усёй прыгажосці, дабраты і праўды, сканцэнтраваную ў Крыніцы ўсяго. Гэтая сэнсоўнасць адлюстроўваецца ў сэнсоўнасці словаў, мовы43, якая, у сваю чаргу, робіць магчымымі сяброўскія адносіны паміж людзьмі, якія разам жывуць у грамадстве. Таму асновай грамадства, сяброўства, мовы, сузірання, малітвы, усёй чалавечай дзейнасці з’яўляецца Слова, Слова невычэрпнай урадлівасці, з якога выліваюцца формы ўсяго створанага. Гэта тое, пра што мы чытаем у першых вершах той прадмовы Евангелля ад Яна, якую святар ціха прамаўляе напрыканцы кожнай Трыдэнцкай Імшы: «На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Яно было ў Бога на пачатку. Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не сталася з таго, што сталася. У Ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей» (Ян 1:1—4).

      Калі гэта так, то «літургія Слова» ў рэфармаванай Імшы атрымала няўдалую назву. «Божае Слова» – гэта найперш і перадусім спрадвечнае Божае Слова, сапраўдны Сын і дасканалы Вобраз Айца. Таму выраз «літургія Слова» павінен прымяняцца найперш да Эўхарыстыі, да Слова, якое сталася Целам дзеля нашага збаўлення, а толькі потым да боганатхнёных думак, якія знаходзяць свой лексічны выраз у Святым Пісанні. Божае Слова – гэта Езус Хрыстус, а не кніга – нават не кніга, якая не мае і не дапускае памылак, таму што кніга, якою б мудрай і праўдзівай яна ні была, з’яўляецца нежывым прадметам, але асоба – жывая, а боская Асоба дае жыццё ўсяму стварэнню, якое Ёй служыць. Мэтай абвяшчэння Пісання падчас Імшы з’яўляецца падрыхтоўка ўдзельнікаў да яднання са Словам, крыніцай напісанага слова і вечным значэннем як Кнігі Пісання, так і Кнігі Прыроды. Літургія нібы піша ў душы чалавека, зноў ствараючы душу на ўзор сапраўднага Слова, якое не ведала перашкодаў, але было размыта «няправільнай інтэрпрэтацыяй» – грахом, памылкай, няведаннем, халоднасцю. Традыцыйнае дзяленне на Імшу катэхумэнаў і Імшу вернікаў паказвае ўнутраныя суадносіны паміж часткамі Імшы, дзе першая частка прадстаўляе душу ў працэсе навяртання да Хрыста, калі яна слухае Ягоныя словы пакуль што звонку, тады як другая частка прадстаўляе вучня Хрыста, напоўненнага Ягоным святлом і жыццём, які прысутнічае на святкаванні Слова, дазваляючы Яму пранікнуць цела і душу наскрозь. Новае ж дзяленне не толькі не паказвае гэтага парадку, але і зацямняе яго.

      Прэзбітэрый для душы

      Шмат гадоў таму на традыцыйнай Імшы ў «неадрэстаўраванай» капліцы ў аўстрыйскім Штайры я ўпершыню зразумеў, наколькі важным і істотным было тое, што раней у прэзбітэрыях касцёлаў не было мэбліроўкі. Гэта была вялікая свабодная прастора паміж камунійнай балюстрадай і алтаром, прастора, у якой святар і прыслугоўваючыя маглі свабодна рухацца, выконваючы свой «сакральны танец», як называў яго мансіньёр Роберт Х’ю Бэнсан44. Гэтая адкрытая прастора падкрэслівае маштаб таямніцы, не аддаляючы яе на пэўную адлегласць, а даючы ёй належную плошчу, каб яна магла, так бы мовіць, сысці ў нашае нутро. Пэўны ўрачысты характар можна бачыць у самой


Скачать книгу

<p>43</p>

Кніга IV «Метафізікі» Арыстоцеля нагадвае гімн устойлівай і багатай сэнсоўнасці мовы. Рэлятывіст зламаў бы галаву аб скалу спасцігнутай цэласнасці.

<p>44</p>

Зразумела, ён казаў гэта задоўга перад тым, як пачаліся практычныя спробы выконваць дурныя «літургічныя танцы». Сэнс словаў Бэнсана будзе зразумелы кожнаму, хто ўважліва сачыў за прыгожай цырыманіяльнай «харэаграфіяй» класічнага рымскага абраду. На ўрачыстай спяванай Імшы ўзаемадзеянне святара, дыякана і субдыякана нагадвае таямнічую іерархічную гульню, танец Давіда ў стрыманым стылі.